Антаніна Васілеўна Ярыгіна
Антаніна Васілеўна Ярыгіна (8 сакавіка 1908, Кіеў — ?) — савецкая ўкраінская балерына, балетмайстар і педагог. Заслужаная артыстка УССР (1951).
Антаніна Васілеўна Ярыгіна | |
---|---|
Дата нараджэння | 8 сакавіка 1908 (117 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Адукацыя | |
Прафесія | балерына |
Біяграфія
правіцьАнтаніна Васілеўна Ярыгіна нарадзілася 8 сакавіка 1908 года ў Кіеве.
У 1924 годзе скончыла Кіеўскую балетную студыю педагога Іллі Чысцякова .
У 1929 годзе вучылася ў класе ўдасканалення пры Ленінградскім харэаграфічным вучылішчы (педагогі Агрыпіна Якаўлеўна Ваганава і Л. П. Герт).
У 1926—1946 гадах працавала ў тэатрах оперы і балета гарадоў Адэсы, Кіева (Кіеўская опера, з 1924 па 1932 і з 1936 па 1941 гады), Тбілісі, Харкава (салістка Харкаўскага тэатра оперы і балета імя М. В. Лысенкі, 1923—1926), Львова. Танцу балярыны была ўласцівая акцёрская выразнасць, імклівасць кручэнняў і тэхнічная завершанасць.
У 1954—1965 гадах Антаніна Васілеўна Ярыгіна працавала балетмайстрам Кіеўскага тэатра оперы і балета імя Т. Шаўчэнкі.
У розныя гады Антаніна Васілеўна працавала выкладчыкам Адэскай харэаграфічнай студыі (1932—1935), Кіеўскага харэаграфічнага вучылішча (1946—1951) і Кіеўскага тэатральнага інстытута (1951—1972). Яе вучаніцамі былі балерыны Л. А. Пятрэнка, В. Ф. Каліноўская, Н. Д. Рудэнка і інш.
Творчасць
правіцьСярод вядомых партый Лілея («Лілея» К. Данькевіча), Святлана («Святлана» Д. Клябанава ), Тао Хоа («Чырвоны мак» Р. Гліэра), Кітры («Дон Кіхот» Л. Мінкуса) і інш.
Зноскі
Літаратура
правіць- Енциклопедія українознавства : Словникова частина : [в 11 т.] / Наукове товариство імені Шевченка; гол. ред. проф., д-р Володимир Кубійович. — Париж ; Нью-Йорк : Молоде життя ; Львів ; Київ : Глобус, 1955—2003.
- Балет: энциклопедия. / Гл. ред. Ю. Н. Григорович.- М.: Советская энциклопедия, 1981.- 623 стр. с илл.
- Театральная энциклопедия. Том 5. Главная ред. П. А. Марков — М.: Советская энциклопедия, 1967. 1136 стб. с илл.