Антон Рафалавіч Янкоўскі
Анто́н Рафа́лавіч Янко́ўскі (26 лістапада 1901, в. Адамчукі Віленскага павета — 8 снежня 1982) — беларускі народны спявак, збіральнік беларускага фальклору, краязнавец.
Антон Рафалавіч Янкоўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 26 лістапада 1901 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 снежня 1982 (81 год) |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | фалькларыст, збіральнік фальклору, краязнавец |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя |
БіяграфіяПравіць
Скончыў беларускія настаўніцкія курсы ў Вільні (1921). Працаваў аграномам у Вільні. Удзельнічаў у рабоце БСРГ.
Песенны рэпертуар А. Янкоўскі пераняў пераважна ад маці, у ім пераважалі творы каляндарных жанраў, вясельныя, лірычныя, жартоўныя песні.
Працуючы аграномам, запісваў народныя песні, паданні, легенды, прыказкі. Частку збораў апублікаваў у 1930-я у заходнебеларускім часопісе «Шлях моладзі». Фальклорныя запісы А. Янкоўскага выкарыстаны пры выданні акадэмічнага збору «Беларуская народная творчасць» («Жніўныя песні», 1974; «Балады», 1977, 1978; «Восеньскія і талочныя песні», 1981; і інш.).
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Памяць Надвіленскай зямлі // А. Ліс. Песня — у спадчыну. — Мн., 1989.
- БЭ у 18 т. — Т.18, кн.1.