Антон Францавіч Клява

Антон Францавіч Клява (нар. 24 лістапада 1933 в. Малая Капліца Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці) — Герой Сацыялістычнай Працы.

Антон Францавіч Клява
Дата нараджэння 24 лістапада 1933(1933-11-24) (90 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Узнагароды і прэміі
Герой Сацыялістычнай Працы
ордэн Леніна медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»

Біяграфія правіць

У 1957 годзе скончыў Мурованскае вучылішча механізацыі сельскай гаспадаркі па спецыяльнасці «трактарыст-машыніст». У 1957—1958 гадах — трактарыст Гродзенскай МТС. З 1958 года па 1976 год — трактарыст, звеннявы механізаванага звяна канчатковай прадукцыі ў калгасе «Расія» Гродзенскага раёна. З 1976 года — трактарыст калгаса «Прынёманскі» Гродзенскага раёна. З 2003 года — трактарыст вучэбна-вопытнага сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Путрышкі» Гродзенскага раёна.

Узнагароды правіць

За поспехі ў павелічэнні вытворчасці і нарыхтоўцы збожжавых і кармавых культур прысвоена званне «Герой Сацыялістычнай Працы» з уручэннем ордэна Леніна (1966), узнагароджаны медалём «За доблесную працу» (1970).

На падставе Палажэння аб парадку прысваення звання «Ганаровы грамадзянін Гродзенскага раёна», рашэннем Гродзенскага раённага Савета дэпутатаў ад 1 кастрычніка 2008 года Кляве Антону Францавічу прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Гродзенскага раёна»[1].

Зноскі