Антуан Карон
Антуан Карон (фр. Antoine Caron, 1521, Бавэ — 1599, Парыж) — французскі мастак-ман’ерыст, кніжны ілюстратар, належаў да школы Фантэнбло.
Антуан Карон | |
---|---|
фр.: Antoine Caron | |
![]() | |
Дата нараджэння | 1521[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1599[2][3][…] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, мастак па шкле, ілюстратар |
Мастацкі кірунак | Школа Фантэнбло[d] |
Заступнікі | Кацярына Медычы |
Уплыў | Франчэска Прыматыча і Нікола дэль Абатэ |
![]() |
Біяграфія
правіцьКарон нарадзіўся ў Бавэ. Пачаў маляваць у падлеткавым узросце, робячы фрэскі для цэркваў. У 1540—1550 гадах працаваў з Франчэска Прыматыча і Нікола дэль Абатэ ў Фантэнбло. З 1561 года знаходзіўся пры двары Кацярыны Медычы і Генрыха II Валуа. Як прыдворны мастак выступаў арганізатарам цырымоній каранацыі Карла IX у Парыжы і шлюбу Генрыха IV з Маргарытай дэ Валуа (у XX ст. іх алегарычная вобразнасць прыцягнула ўвагу Ф.Ейтса). Памёр у Парыжы ў 1599 годзе.
Зноскі
- ↑ RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
- ↑ Antoine Caron // Union List of Artist Names Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Antoine Caron // British Museum person-institution thesaurus Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ artist list of the National Museum of Sweden — 2016. Праверана 28 лютага 2016.