Антуан Мінар
Антуан Мінар (лац.: Antonius Minardus[3], фр.: Antoine Minard; каля 1505—1559) — французскі праўнік.
Антуан Мінар | |
---|---|
Нараджэнне | 1505[1] |
Смерць |
1559[1] |
Біяграфія
правіцьСын генеральнага скарбніка. Паводле настаўлення бацькі пайшоў у адвакатуру. Яшчэ даволі маладым пачаў працаваць адвакатам у Парыжы і да такой ступені вызначыўся сваім красамоўем і ведамі, што Францыск I прызначыў яго генеральным адвакатам у Палаце аўдытараў у 1535 годзе і прэзідэнтам à mortier Парыжскага парламента ў 1544 годзе.
У 1553 годзе стаў куратарам і саветнікам Марыя Сцюарт. У запале сваёй прыхільнасці да каталіцтва зрабіў сябе прыладай помсты Генрыха II супраць пратэстантаў. Гэтая гарачая ўпартасць каштавала жыцця: Мінара забілі стрэлам з пісталета, калі ён выходзіў уначы з палаца.
Менавіта з нагоды гэтага забойства парламент Францыі выдаў пастанову, вядомую як «minarde», у якой гаварылася, што слуханні мусяць сканчацца да ночы.
Зноскі
- ↑ а б Catalog of the German National Library Праверана 31 мая 2020.
- ↑ Catalog of the German National Library Праверана 10 чэрвеня 2020.
- ↑ Minard, Antoine, Deutsche Biographie
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх