Адкрыць галоўнае меню

Ануча (таксама Гануча) — лапік тканіны (звычайна старой), які ўжываецца для ўборкі, выцірання, абіркі.

УжываннеПравіць

Ачыстка паверхняў ад разнастайных забруджванняў. Як правіла, выкарыстоўваецца ў якасці анучы старая, непрыдатная больш ні для чаго тканіна, або адмыслова вырабленая ануча для ўборкі. Анучы са старой матэрыі завуцца рыззём. Анучы таксама выпускаюцца лёгкай прамысловасцю. У якасці матэрыялу для вырабу анучы можа выкарыстоўвацца бавоўна ці віскоза. Анучы выкарыстоўваюць у сваёй прафесійнай дзейнасці дворнікі, прыбіральшчыцы, хатнія гаспадыні і інш.

ІншаеПравіць

Ануча, гэта таксама: [1]

  • Модная адзежа (гутарковае, няўхвальнае).
  • Бесхарактарны, слабавольны чалавек (гутарковае, грэблівае).
  • Кавалак тканіны, якой абмотваюць ногі перш чым абуцца.
  • Маўчаць у анучку (гутарковае, жартаўлівае) — тое ж, што памоўчваць.

Гл. таксамаПравіць

Зноскі

  1. ТСБМ-2005, таксама тут.