Аніца Бошкавіч (харв.: Anica Bošković; нар. 3 снежня 1714, Дуброўніцкая рэспубліка — 13 жніўня 1804, Дуброўнік, Дуброўніцкая рэспубліка) — харвацкая паэтэса і перакладчыца.

Аніца Бошкавіч
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 3 снежня 1714(1714-12-03)
Месца нараджэння
Дата смерці 13 жніўня 1804(1804-08-13) (89 гадоў)
Месца смерці
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэтка, пісьменніца

Біяграфія правіць

Аніца Бошкавіч была малодшым дзіцем у сям’і дуброўніцкага гандляра Ніколы Бошкавіча. Пасля нядоўгага навучання дома яна паступіла на вучобу ў манастыр Святой Катарыны, дзе яе старэйшая сястра Марыя была ігуменняй. Скончыўшы навучанне, яна захапілася стварэннем літаратурных твораў на харвацкай мове. Самай вядомай працай, якая выйшла з-пад яе пяра, стала, апублікаваная ў Венецыі ў 1758 годзе кніга «Razgovor pastirski varhu porođenja Gospodinova jedne djevojčice Dubrovkinje», якая перажыла тры выданні, выкананая ў форме актавы і арыентаваная ў першую чаргу на юных чытачак[1]. Пазней гэты твор стаў вядомы пад назвай «Ljubica» і быў прызнаны адзінай надрукаванай кнігай у гісторыі Дуброўніцкай Рэспублікі, аднаасобна напісанай жанчынай[2]. Кніга праз некаторы час была перакладзеная на італьянскую мову яе братам Руджэрам Іосіпам, з якім Аніца Бошкавіч вяла актыўную перапіску, якая цяпер захоўваецца ў архіве Каліфарнійскага універсітэта ў Берклі, у спецыяльным аддзеле пад назвай «Poesie Illyriche di Anna Boscovich». Акрамя напісання кніг, яна таксама займалася перакладамі рэлігійных тэкстаў і вершаў з італьянскай мовы.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць