Апла́тка (ад па-лацінску: oblatum — «прынашэнне») — вельмі тонкі белы лісток прэснага цеста, выпяканы з белай мукі і вады без дадатку дрожджаў. Зазвычай на дысках выціскаюцца выявы на тэмы Нараджэння Хрыстовага або хрысціянскія сімвалы.

Сучасныя польскія аплаткі

Збіраючыся за вігілійным сталом, каталікі лацінскага абраду дзеляцца міжсобку аплаткамі, ламаючы іх і пры гэтым зычачы адзін аднаму пажаданні. Вігілійная аплатка з'яўляецца сімвалам яднання і даравання, знакам прыхільнасці і любові. Дзяленне яе на пачатку вігілійнае вячэры з'яўляецца выразам жадання быць разам.

Звычай вядомы ў Беларусі, Польшчы, Славакіі[1], Літве і іншых каталіцкіх краінах свету.

Выпякаюцца аплаткі ў кляштарах або касцёлах у адмысловых металічных формах. Апроч белых аплатак, прызначаных для ламання падчас вігіліі, выпякаюцца таксама каляровыя для хатніх жывёл і быдла.

Аналагам вігілійных аплатак у некаторых хрысціян усходніх абрадаў (у тым ліку ў беларускіх грэка-католікаў) з'яўляецца звычай дзяліцца каляднай прасфорай.[2]

ПаходжаннеПравіць

Традыцыя ламання хлебу паўстала яшчэ ў першыя вякі хрысціянства (глядзіце антыдор). Пачаткова яна не мела сувязі з Нараджэннем Хрыстовым, з'яўляючыся сімвалам духоўнага адзінства членаў суполкі. З часам на вігілійныя набажэнствы пачалі прыносіць хлеб, які дабраслаўлялі і якім дзяліліся, падобна як падчас еўхарыстыі, але без асвячэння.

У Рэчы Паспалітай гэты звычай развіўся ў XVII стагоддзі як частка шляхецкай каталіцкай культуры і распаўсюдзіўся таксама на суседнія краіны. Тут таксама з'явілася традыцыя выціскаць на цесце выявы на рэлігійную тэматыку.

Гл. таксамаПравіць

Зноскі

  1. Sviatky na Slovensku(славацк.) . Праверана 27 снежня 2012.
  2. Ражство Хрыстова 2012 г.

СпасылкіПравіць