Арбуга

горад у Швецыі

Арбуга (шведск.: Arboga) — горад у Швецыі, адміністрацыйны цэнтр Арбугскай камуны Вестманландскага лена. Насельніцтва - 10369 чалавек (2005).

Горад
Арбуга
шведск.: Arboga
Герб
Герб
Краіна
Рэгіён
Каардынаты
Плошча
  • 799 ± 0,5 га (31 снежня 2020)[1]
Вышыня цэнтра
20 ± 1 м
Насельніцтва
10 369 чалавек (2005)
Часавы пояс
Тэлефонны код
0589
Паштовыя індэксы
732
Афіцыйны сайт
arboga.se (шведск.)(англ.)(ням.)
Арбуга на карце Швецыі
Арбуга (Швецыя)
Арбуга

Горад з'яўляецца важным транспартным вузлом, бо на яго тэрыторыі перасякаюцца еўрапейскія маршруты E18 і E20, а таксама чыгункі Mälarbanan і Svealandsbanan. У эканоміцы горада важную ролю адыгрывае авіябудаванне і кампаніі інфармацыйных тэхналогій.

Гісторыя правіць

Першая згадка пра Арбугу як пра горад адносіцца да XIII стагоддзя, але гэтая вобласць была заселеная яшчэ ў VIII стагоддзі. Назва (першапачаткова Arbugæ) складаецца з дзвюх частак: Ar, што ў перакладзе з старажытнашведскай азначае «рака» і bughi, што азначае «выгіб» і разам мае значэнне «лукавіна ракі».

У 1285 тут быў заснаваны францысканскі кляштар, які стаў граць дамінуючую ролю сярод кляштараў ордэна ва ўсёй Скандынавіі. У 60-я гг. XVI стагоддзя ў горадзе была закладзена мануфактура па вытворчасці кірасаў і стрэльбаў.

  1. а б Statistiska tätorter 2020, befolkning, landareal, befolkningstäthet per tätortStatistics Sweden, 2021.