Армянская Вікіпедыя

Армянская Вікіпедыя (арм.: Հայերեն Վիքիպեդիա) — раздзел Вікіпедыі на армянскай мове.

Favicon Вікіпедыі Армянская Вікіпедыя
арм.: Հայերեն Վիքիպեդիա
Лагатып раздзела
Скрыншот галоўнай старонкі раздзела
URL hy.wikipedia.org
Характар праекта дабрачынны
Тып сайта сеткавая энцыклапедыя
Рэгістрацыя неабавязковая
Мова Eastern Armenian[d]
Уладальнік Wikimedia
Пачатак працы люты 2005
Колькасць артыкулаў 311 102
Колькасць выяў 12 148
Колькасць старонак 1 146 828
Колькасць правак 10 016 205
Зарэгістраваных удзельнікаў 145 296
Актыўных удзельнікаў 489
Адміністратараў 10
Глыбіня 63
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць

Армянская Вікіпедыя адкрылася ў маі 2004 года[1][2]. У 2011 годзе займала 90-ае месца сярод раздзелаў Вікіпедыі[3], а цяпер — на 3 ліпеня 2024 года — у Армянскай Вікіпедыі налічваецца 311 102 артыкулы. Па гэтым паказчыку раздзел знаходзіцца на 38 месцы сярод усіх раздзелаў Вікіпедыі.

Паводле колькасці артыкулаў сярод моў пятнаццаці постсавецкіх рэспублік яна займае трэцяе месца (пасля рускай і ўкраінскай Вікіпедый). Таксама займае чацвёртае месца сярод моў Блізкага Усходу (саступае персідскай, арабскай і турэцкай.

Храналогія развіцця

правіць

Перайменаванне

правіць

5 красавіка 2012 завяршылася двухэтапнае (першы, другі) абмеркаванне-галасаванне па пытанні перайменаванне Армянскай Вікіпедыі, у выніку якога пераважная большасць армянскай вікі-супольнасці прыняла рашэнне адмовіцца ад старога варыянту назвы энцыклапедыі «Հայերեն Վիքիփեդիա» [Hayeren Vikip'edia] і перайсці на новы, больш зручны і адпаведны правілам сучаснай армянскай мовы варыянт — «Հայերեն Վիքիպեդիա» [Hayeren Vikipedia], гэта значыць з дапамогай замены ў слове Wikipedia літары (փ) на (պ).

Статыстыка

правіць

Паказчык якасці — «глыбіня» — для армянскага раздзела роўны 63, што з’яўляецца адным з найлепшых вынікаў у групе раздзелаў Вікіпедыі з лікам артыкулаў 10-50 тыс.

Галерэя

правіць

Зноскі

Спасылкі

правіць