Арнегунда (фр.: Arnegonde de Worms, Arégonde або Aregunda, каля 520 — каля 565) — другая жонка караля франкаў Хлотара I, дачка Бадэрыха, караля Цюрынгіі, і Арнегунды Саксонскай. Імя Арнегунда ў перакладзе са стара-германскай мовы азначае «Ваяўнічая арліца». Сястра першай жонкі Хлотара, Інгунды.

Арнегунда
фр.: Arnegonde de Worms, Arégonde або Aregunda
Арнегунда
Арнегунда
каралева франкаў
523 — 29 лістапада 561
Папярэднік Інгунда
Пераемнік Гунтэка Бургундская
Нараджэнне 515
  • невядома
Смерць 570
Месца пахавання
Род Меравінгі
Бацька Бадэрых[d]
Муж Хлотар I[1]
Дзеці сын: Хільперык I
дачка: Блітхільда
Дзейнасць кансорт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Грыгорый Турскі ў «Гісторыі франкаў» расказвае, што аднойчы Інгунда звярнулася да мужа з просьбай знайсці для яе сястры паважанага і заможнага мужа. Хлотар не знайшоў нікога годней за сябе і ажаніўся з Арнегундай сам. Ад гэтага шлюбу нарадзіўся сын — Хільперык, будучы кароль Нейстрыі і дачка Блітхільда.

Грабніца Арнегунды правіць

 
Грабніца Арнегунды ў Сен-Дэні

Арнегунда памерла каля 565 года (некаторыя гісторыкі датуюць яе смерць паміж 570 і 573 гг. ці паміж 580 і 590 гг.) і была пахавана ў базіліцы Сен-Дэні. Пахаванне Арнегунды было выяўлена ў 1959 годзе французскім археолагам Мішэлем Флеры. У грабніцы знаходзіліся рэшткі жанчыны ў багатых адзеннях, а сярод мноства каштоўнасцей быў выяўлены пярсцёнак з выгравіраваным надпісам Arnegundis Regina, што і дазволіла ідэнтыфікаваць грабніцу.

Зноскі

  1. Settipani C. La Préhistoire des Capétiens: Première partie : Mérovingiens, Carolingiens et RobertiensVilleneuve-d'Ascq: 1993. — P. 71. — ISBN 978-2-9501509-3-6

Літаратура правіць

Спасылкі правіць