Арон Майсеевіч Штаркман

Арон Майсеевіч Штаркман (1903, м. Паpчаў, Люблінская губерня, цяпер Польшча5 ліпеня 1938, Мінск) — педагог, рэктар БДІНГ. З сям'і рабочага. У 1919 стаў камсамольцам, ад 1925 сябар ВКП(б). У 1928 скончыў педагагічны тэхнікум і працаваў выкладчыкам, затым дырэктарам сярэдняй школы ў Койданаве Мінскай вобласці. З 1932 да 1935 вучыўся ў аспірантуры АН БССР і адначасова выкладаў у Інстытуце народнай гаспадаркі. З 1936 — дырэктар БДІНГ.

Арон Майсеевіч Штаркман
Дата нараджэння 1903
Месца нараджэння
Дата смерці 5 ліпеня 1938(1938-07-05)
Месца смерці
Род дзейнасці эканаміст
Месца працы

Арыштаваны 3 сакавіка 1938 у Мінску па адрасе: вул. Рэвалюцыйная, д. 21, кв. 22. Асуджаны «тройкай» НКВД 26 мая 1938 як «агент польскіх pазведоpганаў» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 8 красавіка 1958. Асабовая справа Ш. № 11655-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Спасылкі

правіць