Артур Міхайлавіч Аміраў
Артур Міхайлавіч Аміраў (нар. 26 сакавіка 1992) — беларускі музыкант і дыджэй. Палітычны зняволены, абвінавачаны падчас пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе.
Артур Міхайлавіч Аміраў | |
---|---|
Дата нараджэння | 26 сакавіка 1992 (32 гады) |
Краіна | Беларусь |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | дыджэй, музыкант, палітычны вязень |
Гады актыўнасці | 2007 — наш час |
Псеўданім | DJ Artur Amirov |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 26 сакавіка 1992 года. Спрабаваць сябе ў якасці дыджэя Артур вырашыў яшчэ ў школе ў 2007 годзе. Праходзіў стажыроўкі і іграў у маскоўскіх клубах, пасля працаваў дыджэям у Брэсце ў бары Korova. Грае ў кірунках фанк, дыска, хаус, r’n’b, deep house[1].
Палітычны пераслед
правіцьАртур Аміраў быў затрыманы 27 красавіка 2021 года па абвінавачванні паводле ч. 2 арт. 342 Крымінальнага кодэкса («Удзел у масавых беспарадках») за падзеі 10 жніўня 2020 года ў Брэсце.
18 мая 2021 года сумеснай заявай беларускіх праваабарончых арганізацый, сярод якіх Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларускі Хельсінскі камітэт, Беларускі ПЭН-цэнтр і Беларуская асацыяцыя журналістаў, Аміраў разам з іншымі фігурантамі быў прызнаны палітычным зняволеным. У заяве адзначаецца, што «дэманстрантамі не здзяйсняліся дзеянні, якія ахопліваюцца дыспазіцыяй артыкула 293 Крымінальнага кодэкса, і адпаведна не могуць кваліфікавацца як масавыя беспарадкі. Удзельнікі пратэстаў не здзяйснялі падпалаў, пагромаў, не знішчалі маёмасць і не аказвалі ўзброенага супраціву праваахоўным органам»[2].
19 жніўня на судовым пасяджэнні па справе Амірава і іншых абвінавачаных Андрэй Кандрасюк засведчыў, што яго збівалі ў аўтазаку, пазней ужо з РАУС ён быў пераведзены ў шпіталь. Іншы падсудны, Уладзімір Кобрынец, адзначаў, што суткі правёў у «спартзале» РАУС, куды трапіў з-за таго, што папрасіў сілавікоў выклікаць хуткую дапамогу для хлопца з гумавай куляй у жываце. Нягледзячы на гэтыя сведчанні, 20 жніўня 2021 года ў судзе Маскоўскага раёна г. Брэста быў вынесены прысуд Артуру Аміраву і іншым пяці фігурантам справы аб «масавых беспарадках», гэта была ўжо шостая «партыя» абвінавачаных па гэтай справе. Суддзя Іна Клышпач пагадзілася з аргументамі пракурораў Дар’і Жук і Вадзіма Багаткі, палічыла віну шасці мужчын даказанай і прызначыла Артуру Аміраву пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 3 гады і 6 месяцаў у калоніі ўзмоцненага рэжыму[3].
Аміраў утрымліваўся ў СІЗА № 7 у Брэсце, на пачатку лютага 2022 года стала вядома аб ягоным пераводзе ў папраўчую калонію № 2 у горадзе Бабруйск.
Зноскі
Спасылкі
правіць