Аршад Надзім (нар. 2 студзеня 1997, Ханевал, Пенджаб) — пакістанскі кідальнік дзіды, прызёр чэмпіянату свету 2023 года, прызёр Азіяцкіх гульняў 2018 года, чэмпіён Гульняў Садружнасці 2022. Удзельнік летніх Алімпійскіх гульняў 2020 года ў Токіа.

Лёгкая атлетыка
Аршад Надзім
панджаб.: ارشد ندیم
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі пол
Спецыялізацыя javelin throw[d]
Нарадзіўся 2 студзеня 1997(1997-01-02)[1] (27 гадоў)
Грамадзянства
Рост 1,87 м
IAAF 14698105
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Спартыўная кар’ера

правіць

У 2018 годзе Аршад прыняў удзел у летніх Азіяцкіх гульнях, якія адбыліся ў Джакарце. Там ён заваяваў бронзавы медаль з вынікам 76,05 метраў. На Гульнях Садружнасці ў гэтым жа годзе яму ўдалося стаць восьмым з вынікам 80,75 метраў.

У горадзе Доха, на чэмпіянаце свету 2019 года, пакістанец не здолеў кваліфікавацца ў фінал, паказаўшы толькі 16-ы вынік — 81,52 метра, аднак гэтым кідком устанавіў новы нацыянальны рэкорд.

На летніх Алімпійскіх гульнях 2020 года ў Токіа, Аршад стаў пятым з вынікам 84,62 метра.

У 2022 годзе на чэмпіянаце свету ў Юджыне ён стаў пятым з вынікам 86,16 метраў. На Гульнях Садружнасці, якія адбыліся ў 2022 годзе ў Бірмінгеме, яго дзіда паляцела да адзнакі 90,18 метраў і прынесла яму лепшы вынік у кар’еры і золата турніру.

27 жніўня 2023 года Аршад Надзім стаў сярэбраным прызёрам чэмпіянату свету. У фінале спаборніцтваў у Будапешце пакістанскі дзідамятальнік паказаў вынік 87,82 метра.

Зноскі

  1. Arshad Nadeem // World Athletics database