Аршова (рум.: Orşova) — горад у Румыніі, уваходзіць у склад жудзеца Мехедынцы. Размешчаны на рацэ Дунай пры ўпадзенні ў яго ракі Чэрна, у цясніне Жалезныя вароты. У II—III стагоддзях н. э. у гэтым раёне існаваў старажытнарымскі лагер Дзьерна, разбураны падчас вялікага перасялення народаў. Пасля стварэння каскада ГЭС на Дунаі, тут узнікла вадасховішча Жалезныя Вароты, і стары горад быў ім затоплены ў 1970 годзе. Насельніцтва было перамешчана на больш высокія тэрасы ракі ў 1966—1971 гадах у спецыяльна збудаваныя мікрараёны, якія таксама паглынулі вёскі Жупальнік, Туфар і Карамнік.

Аршова
рум.: Orșova
Герб
Герб
Краіна
Каардынаты
Кіраўнік
Плошча
  • 54,67 км²
Насельніцтва
  • 8 506 чал. (1 снежня 2021)[3]
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
225200
Афіцыйны сайт
Аршова на карце Румыніі
Аршова (Румынія)
Аршова
Аршова (Румынія)
Аршова

Зноскі