Арыстарх Іванавіч Смірноў
Арыстарх Іванавіч Смірноў (1854—1899) — расійскі і беларускі медык і арганізатар аховы здароўя.
Арыстарх Іванавіч Смірноў | |
---|---|
Дата нараджэння | 12 красавіка 1854 |
Дата смерці | 1899 |
Род дзейнасці | урач, медыцынскі адміністратар, судовы медык, інфекцыяніст, выкладчык універсітэта |
Месца працы | |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
|
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 12 красавіка 1854 года. Быў прыват-дацэнтам судовай медыцыны.
Скончыў Казанскі ўніверсітэт у 1881 годзе[1]. У 1881—1883 гадах знаходзіўся на земскай медыцынскай службе. З 31 мая па 5 лістапада 1886 года — служыў звышштатным памочнікам празектара паталага-анатамічнага інстытута[1]. 7 кастрычніка 1886 года прызначаны гарадавым лекарам г. Казані. 16 красавіка 1888 года атрымаў ступень доктара медыцыны. 12 снежня 1889 года зацверджаны прыват-дацэнтам па кафедры службовай медыцыны[1].
У 1891—1892 выконваў абавязкі інспектара ўрачэбнай управы Мінскай губерні[2]. У 1892 годзе пераехаў у Яраслаўль на пасаду Яраслаўскага губернскага ўрачэбнага інспектара. Пазней служыў Саратаўскім губернскім урачэбным інспектарам[3].
Бібліяграфія
правіць- Смирнов А. И. К вопросу о микроорганизмах сифилиса. Казань, 1888. 152 с.
Зноскі
- ↑ а б в М. В. Трушин. К 165-летию со дня рождения Аристарха Ивановича Смирнова: вклад ученого Казанского университета в исследование сифилиса (руск.)
- ↑ Памятная кніжка Мінскай губерні за 1891 год
- ↑ Дело о переводе исправляющего должность ярославского губернского врачебного инспектора, доктора медицины Аристарха Ивановича Смирнова и исправляющего должность саратовского врачебного инспектора доктора медицины Ивана Никитича Буховцева одного на место другого // ГКУ ЯО ГАЯО. Ф. 1150. Врачебное отделение Яр. губ. Правления. Оп. 1. Д. 988.
Літаратура
правіць- О приеме в университет Смирнова Аристарха // ГБУ ГА РТ. Ф. 977. Оп. 2ЛД. Д. 1006.
- Дело о переводе исправляющего должность ярославского губернского врачебного инспектора, доктора медицины Аристарха Ивановича Смирнова и исправляющего должность саратовского врачебного инспектора доктора медицины Ивана Никитича Буховцева одного на место другого // ГКУ ЯО ГАЯО. Ф. 1150. Врачебное отделение Яр. губ. Правления. Оп. 1. Д. 988.