Арыябарзан (военачальнік)

Арыябарзан (стар.-перс.: Ariyabrdna; каля 368 да н.э. — 330 да н.э.) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Персідскай імперыі. З роду Фарнакідаў, адгалінавання каралеўскага роду Ахеменідаў, сын сатрапа Фрыгіі Артабаза II.

Арыябарзан
Нараджэнне 368 да н.э.
Смерць 330 да н.э.
Бацька Артабаз II
Дзейнасць службовая асоба, ваенны камандзір
Вядомы як дзяржаўны і ваенны дзеяч Персідскай імперыі
Бітвы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У 335 да н.э. прызначаны Дарыем III сатрапам Персіі (цяпер Фарс). Да гэтага дадзеная сатрапаія не існавала. У 331 да н.э. камандаваў часткай персідскага войска ў бітве з войскам Аляксандра Македонскага пры Гаўгамелах. Пасля паразы ў бітве Дарый III рушыў на ўсход, а Арыябарзан быў пакінуты ахоўваць падыходы да сталіцы імперыі — Персепаля. Здолеў 30 дзён абараняць праход у цясніне Персідскія вароты, але персы былі разбіты македонцамі. Арыябарзан загінуў ці ў бітве ці падчас адыходу. Паводле легенды, персам здрадзіў кіраўнік мясцовага племя, які паказаў таемныя праходы ў тыл абаронцаў.

Гл. таксама правіць