Арыі, або арыйцы — група індаеўрапейскіх народаў, якая, паводле шырока прынятай сярод вучоных тэорыі, насяляла ў Бронзавым веку стэпы Еўразіі і перасялілася ў 2 тыс. да н.э. на тэрыторыю сучаснага Ірана і Індыі. Да сяр. 20 ст. гэты тэрмін таксама выкарыстоўваўся для пазначэння праіндаеўрапейцаў, бо доўгі час лічыўся іх саманазвай, а таксама для пазначэння сучасных індаеўрапейскіх народаў. Паняцце ужываецца ў расалагічным, лінгвістычным і этналагічным сэнсах.

Іранскія каралі I тысячагоддзя да н.э., знойдзеныя пры раскопках у Гілянe