Арэхаўскі сельсавет (Аршанскі раён)
Арэ́хаўскі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Аршанскага раёна Віцебскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — гарадскі пасёлак Арэхаўск.
Арэхаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Аршанскі раён |
Уключае | 11 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Арэхаўск |
Дата ўтварэння | 8 красавіка 2004 |
Насельніцтва (2019) | 2 876 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 2 |
Гісторыя
правіцьУтвораны 8 красавіка 2004 года шляхам рэарганізацыі Арэхаўскага пассавета. У склад сельсавета былі перададзеныя гарадскі пасёлак Арэхаўск і вёска Брухава скасаванага Арэхаўскага пасялковага савета, вёскі Верацея, Карабішчы, Краснабель, Рагозіна, Халмы Высокаўскага сельсавета[1]. 10 кастрычніка 2013 года да сельсавета далучана частка скасаванага Клюкаўскага сельсавета (4 населеныя пункты: Арашкі, Лісоўскія, Рамальдава, Старына)[2].
Насельніцтва
правіцьНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (6 населеных пунктаў, без Арэхаўска) — 457 чалавек[3], з іх 86,0 % — беларусы, 12,9 % — рускія, 0,9 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года (11 населеных пунктаў) — 2876 чалавек[5].
Зноскі
- ↑ Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
- ↑ Решение Витебского областного Совета депутатов от 10 октября 2013 г. № 292 Об изменении административно-территориального устройства некоторых районов Витебской области Архівавана 17 ліпеня 2021.
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.