Клюкаўскі сельсавет
Клю́каўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Аршанскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Клюкаўка.
Клюкаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Аршанскі раён |
Уключае | 13 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Клюкаўка |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 10 кастрычніка 2013 |
Насельніцтва (2009) | 543 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Тэлефонны код | 216 |
Гісторыя
правіцьУтвораны 20 жніўня 1924 года як Дзевінскі сельсавет у складзе Багушэўскага раёна Аршанскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Дзевіна. 24 верасня 1926 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Клюкаўка, сельсавет перайменаваны ў Клюкаўскі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Багушэўскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года сельсавет у складзе Аршанскага раёна, з 12 лютага 1935 года — у складзе адноўленага Багушэўскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. З 9 верасня 1946 года сельсавет у складзе Арэхаўскага раёна, з 17 снежня 1956 года — у складзе Багушэўскага раёна, з 20 студзеня 1960 года — у складзе Аршанскага раёна[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Клюкаўскага сельсавета 12 населеных пунктаў[2]. 8 красавіка 2004 года да сельсавета далучана частка скасаванага Стайкаўскага сельсавета (3 населеныя пункты: вёскі Сармацк, Слабада і Чарняўскія)[3]. 10 кастрычніка 2013 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Высокаўскага (7 населеных пунктаў: вёскі Дзевіна, Замасточча, Іванькова, Клюкаўка, Сармацк, Сафіёўка і Сімахі), Арэхаўскага (4 населеныя пункты: вёскі Арашкі, Лісоўскія, Рамальдава, Старына) і Межаўскага (2 населеныя пункты: вёскі Слабада і Чарняўскія) сельсаветаў[4].
Насельніцтва
правіцьНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 543 чалавекі[5], з іх 94,1 % — беларусы, 4,6 % — рускія[6].
Склад
правіцьНа момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 13 населеных пунктаў.
Крыніцы
правіць- ↑ БАГУШЭЎСК (НАРЫС ГІСТОРЫІ, ЭКАНОМІКІ І КУЛЬТУРЫ) (руск.)
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 53. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
- ↑ Решение Витебского областного Совета депутатов от 10 октября 2013 г. № 292 Об изменении административно-территориального устройства некоторых районов Витебской области Архівавана 17 ліпеня 2021.
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 25 чэрвеня 2015. (руск.)
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.