Арэхаўскі раён (БССР)
Арэ́хаўскі раё́н — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка, якая існавала 1946—1956 гадах у Віцебскай вобласці БССР. Цэнтр — гарадскі пасёлак Арэхаўск. Плошча 800 км², 92 населеныя пункты, у тым ліку рабочы пасёлак Асінторф.
Арэхаўскі раён | |
---|---|
Краіна | |
Уваходзіць у | Віцебская вобласць |
Адміністрацыйны цэнтр | Арэхаўск |
Дата ўтварэння | 9 верасня 1946 |
Дата скасавання | 17 снежня 1956 |
Плошча |
|
Утвораны 9 верасня 1946 года ў складзе Віцебскай вобласці БССР. Уключаў гарадскі пасёлак Арэхаўск, рабочы пасёлак Асінторф і 8 сельсаветаў: Азярэцкі, Бабінавіцкі, Будскі, Верацейскі, Высокаўскі, Клюкаўскі, Межаўскі і Шапкаўскі. 16 ліпеня 1954 года Верацейскі сельсавет перайменаваны ў Халмоўскі. 17 снежня 1956 года раён скасаваны. Бабінавіцкі сельсавет перададзены Лёзненскаму раёну, Клюкаўскі — Багушэўскаму раёну, Азярэцкі і Халмоўскі — Дубровенскаму раёну, гарадскі пасёлак Арэхаўск, рабочы пасёлак Асінторф, Будскі, Высокаўскі, Межаўскі і Шапкаўскі сельсаветы — Аршанскаму раёну.
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С. Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с.
- Камінскі М. І. Арэхаўскі раён / М. І. Камінскі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1993. — С. 201. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2.