Бабінавіцкі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Лёзненскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі

Бабі́навіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лёзненскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Бабінавічы.

Бабінавіцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Лёзненскі раён
Уключае 9 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Бабінавічы
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 601
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2

Гісторыя правіць

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Высачанскага раёна Віцебскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Высачанскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года сельсавет у складзе Лёзненскага раёна, з 12 лютага 1935 года — Багушэўскага раёна, з 12 сакавіка 1935 года — Лёзненскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці БССР. З 9 верасня 1946 года сельсавет у складзе Арэхаўскага раёна, з 17 снежня 1956 года — Лёзненскага раёна. 19 лютага 1958 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Касцяёўскага сельсавета (7 населеных пунктаў: Глінкі, Забары, Касцяёва-Янава, Ордзеж, Рублева 2-е, Салаўёва і Сасновая Наспа)[1]. 12 мая 1959 года ў склад сельсавета з Асінаўскага сельсавета Багушэўскага раёна перададзены 6 населеных пунктаў (Асіпова, Вялікія Калінавічы, Кучыншчына, Малыя Калінавічы, Рудакі і Шніткі)[2]. 9 ліпеня 1965 года ў склад Крынкаўскага сельсавета перададзены 9 населеных пунктаў (Асіпова, Вялікія Калінавічы, Кучыншчына, Малыя Калінавічы, Ордзеж, Рудакі, Салаўёва, Сасновая Наспа і Шніткі)[3]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Бабінавіцкага сельсавета было 12 населеных пунктаў[4].

Насельніцтва правіць

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 761 чалавек[5], з іх 87,3 % — беларусы, 9,7 % — рускія, 1,8 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года — 601 чалавек[7].

Крыніцы правіць

  1. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 19 лютага 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 2.
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 мая 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 5.
  3. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 ліпеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 25 (1105).
  4. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 50. — 248 с. — 10 000 экз.
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.