Касцяёўскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Лёзненскім раёне Віцебскай вобласці БССР

Касцяё́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лёзненскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Касцяёва.

Касцяёўскі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Лёзненскі раён
Уключаў 7 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Касцяёва
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 19 лютага 1958

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Высачанскага раёна Віцебскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Высачанскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года сельсавет у складзе Лёзненскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 19 лютага 1958 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Бабінавіцкага сельсавета[1].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 7 населеных пунктаў: Глінкі, Забары, Касцяёва-Янава, Ордзеж, Рублева 2-е, Салаўёва і Сасновая Наспа.

Крыніцы

правіць
  1. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 19 лютага 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 2.

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.