Высачанскі раён
Высача́нскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1924—1931 гадах. Цэнтр — вёска Высачаны. Плошча 776 км², колькасць насельніцтва 32,3 тысяч чалавек, 420 населеных пунктаў (на 1925 год).
Высачанскі раён | |
---|---|
Краіна | |
Уваходзіць у | Беларуская ССР |
Адміністрацыйны цэнтр | Высачаны |
Дата ўтварэння | 17 ліпеня 1924 |
Дата скасавання | 8 ліпеня 1931 |
Раён утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Віцебскай акругі БССР з цэнтрам на станцыі Высачаны. 20 жніўня 1924 года падзелены на 10 сельсаветаў:
- Асінаўскі
- Бабінавіцкі
- Выдрэйскі
- Высачанскі
- Кабыльнікаўскі (Кабыльніцкі)
- Каралёўскі
- Касцяёўскі
- Крынкаўскі
- Старабабыльскі
- Стасеўскі.
Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года раён у прамым падпарадкаванні БССР. 8 ліпеня 1931 года раён скасаваны, яго тэрыторыя перададзена Лёзненскаму раёну.
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / А.И. Карпачева и др. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 1: (1917―1941 гг.). — Мн., «Беларусь», 1985. — 390 с.