Бабінавічы (Лёзненскі раён)

аграгарадок Лёзненскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі

Бабі́навічы[2] (трансліт.: Babinavičy, руск.: Бабиновичи) — аграгарадок у Лёзненскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Бабінавіцкага сельсавета.

Аграгарадок
Бабінавічы
Герб
Герб
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Вышыня цэнтра
161 м[1]
Насельніцтва
  • 404 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2138
Паштовыя індэксы
211206
Аўтамабільны код
2
СААТА
2230804006
Бабінавічы на карце Беларусі ±
Бабінавічы (Лёзненскі раён) (Беларусь)
Бабінавічы (Лёзненскі раён)
Бабінавічы (Лёзненскі раён) (Віцебская вобласць)
Бабінавічы (Лёзненскі раён)

Геаграфія

правіць

Вёска знаходзіцца на заходнім беразе Зелянскога (Бабінавіцкага) возера за 30 км на паўднёвы захад ад Лёзна, 75 км ад Віцебска, на аўтадарозе Лёзна — Арэхаўск.

За 2 км на паўднёвы ўсход ад вёскі знаходзіцца Бабінавіцкае радовішча глін[3], паклад у выглядзе дзвюх лінзаў звязаны з лімнагляцыяльнымі адкладамі паазерскага зледзянення.

Гісторыя

правіць

Заснавана не пазней 16 ст., мяркуючы па назве, выхадцамі са старажытнага сяла Бабіна Аршанскага староства ВКЛ. У канцы 16-17 ст. мястэчка, дзяржаўная маёмасць, цэнтр Бабінавіцкага староства ў Віцебскім ваяводстве. У канцы 17-18 ст. у фактычным уладанні князёў Агінскіх. Частка Бабінавіч належала да аршанскага кляштара трынітарыяў. Вуліцы мястэчка сыходзіліся да гандлёвай плошчы, 2 з іх былі дарогамі на Віцебск і Оршу. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Бабінавічы ў складзе Расійскай імперыі, уваходзілі ў Аршанскі павет Магілёўскай губерні. У 1777—1796 і ў 1802—1840 былі цэнтрам Бабінавіцкага павета, мелі статут павятовага горада. У 1781 горад атрымаў герб: у блакітным полі 2 мачты з флюгерамі — у знак таго, што ў ваколіцах горада нарыхтоўваўся карабельны лес.

У Бабінавічах былі прыстань і склад лесаматэрыялаў, што сплаўлялі адсюль па рэках Лучоса і Заходняя Дзвіна ў Рыгу. У 1778 г. зацверджаны праект планіроўкі горада, у якім прадугледжвалася перанесці Бабінавічы на другі бераг р. Вярхіта і забудаваць у выглядзе прамавугольніка з плошчай у цэнтры, але ён не быў ажыццёўлены. У канцы 18 ст. распрацаваны праект забудовы Бабінавіч на старым месцы, паводле якога планіроўка прыводзілася ў прамавугольную сістэму і горад акружаўся валамі і равамі. Гэты праект ажыццёўлены часткова. У 1796—1802 і пасля 1840 Бабінавічы — заштатны горад у Магілёўскай губерні на тэрыторыі Дабрамыслінскай воласці Аршанскага павета.

3 часу заснавання Бабінавічы вядомы ганчарным промыслам, які дасягнуў росквіту ў 19 — 1-й чвэрці 20 ст. 3 мясцовай чырвонай гліны тут выраблялі чырвонагліняную непаліваную, чорназадымленую і гартаваную кераміку (гарлачы, гаршкі, збанкі, міскі), якую з пач. 20 ст. пачалі аздабляць размалёўкай.

У канцы 19 ст. тут працавала 39 рамеснікаў. У 1860 горад налічваў 1271 жыхара і 159 дамоў, у 1879—1320 жыхароў. Паводле перапісу 1897 у Бабінавічах 1157 жыхароў, дзейнічалі царкоўнапрыходская школа, пошта, тэлеграф, прыходская царква (пабудавана ў 1742), касцёл Святой Тройцы, пабудаваны ў 1782—1797 аршанскімі трынітарыямі, сінагога.

Пасля рэвалюцыі 1917 Бабінавічы страцілі статут горада і сталі вёскай, з 1919 у Віцебскай губерні РСФСР. Пасля 1-га ўзбуйнення БССР (сакавік 1924) Бабінавічы ў складзе БССР, цэнтр сельсавета ў Высачанскім раёне Віцебскай акругі (да ліпеня 1930). 3 ліпеня 1931 — цэнтр сельсавета ў Лёзненскім раёне, з 20.02.1938 у Віцебскай вобл. Напярэдадні вайны 1618 жыхароў, 376 двароў.

У Вялікую Айчынную вайну ў ліпені 1941 каля Бабінавіч у абарончых баях вызначылася 153-я стралковая дывізія (камандзір — палк. М. А. Гаген). 3 17 ліпеня яна ва ўмовах акружэння некалькі дзён вяла цяжкія баі. Прарваўшы кальцо акружэння, прайшла з баямі па тылах ворага і злучылася з часцямі Чырвонай Арміі. 3 ліпеня 1941 да чэрвеня 1944 Бабінавічы акупіраваны нацыстамі. У яе ваколіцах дзейнічалі партызанскія атрады Лёзненскай, імя А. Ф. Данукалава і іншых брыгад. Вызвалены 25.06.1944 часцямі 11-й гвардзейскай арміі 3-га Беларускага фронту ў час Віцебска-Аршанскай аперацыі. Спаленая цалкам нацыстамі вёска пасля вайны адноўлена і з верасня 1946 да снежня 1956 была ў складзе Арэхаўскага раёна.

У 2005 у вёсцы 589 жыхароў, 271 двор, сярэдняя школа, Дом культуры, 2 бібліятэкі, аптэка, аддзяленне сувязі. У цэнтры вёскі, побач з сярэдняй школай, вайсковыя могілкі, дзе пахаваны 1308 савецкіх воінаў і партызан. У 1966 тут пастаўлены помнік воіну-пераможцу.

Славутасці

правіць

У Бабінавічах і каля вёскі знаходзіцца група археалагічных помнікаў розных часоў:

Зноскі

правіць
  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  3. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.

Літаратура

правіць
  • Бабінавічы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1993. — С. 245. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2.
  • Бабиновичи // Республика Беларусь : энциклопедия : в 6 т. / редкол. Г. П. Пашков [и др.]. — Мн., 2006. — Т. 2. — С. 168.
  • Бабінавічы // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1984. — Т. 1. А капэла — Габелен. — С. І. І. Лявонаў. — 727 с. — 10 000 экз.
  • І. І. Лявонаў. Бабінавічы // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т., Т. 1. А капэла — Габелен / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1984. — Т. 1. — 727 с. — 10 000 экз.

Спасылкі

правіць