Лучоса
Лучоса — рака ў Лёзненскім і Віцебскім раёнах Беларусі, левы прыток Заходняй Дзвіны. Даўжыня 90 км. Вадазбор 3510 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 21,4 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,3 ‰.
Лучоса | |
---|---|
![]() Лучоса ў Віцебскім раёне | |
Характарыстыка | |
Даўжыня |
|
Басейн | 3 510 км² |
Расход вады | 21,4 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | |
• Каардынаты | 54°50′16″ пн. ш. 30°34′55″ у. д.HGЯO |
Вусце | |
• Каардынаты | 55°10′18″ пн. ш. 30°11′13″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Заходняя Дзвіна |
Краіна | |
![]() ![]() |
|
![]() |
НазваПравіць
Назва Лучосы, згодна з Ул. Тапаровым, балцкага паходжання і мае аналаг у назве літоўска-латышскай ракі, таксама дзвінскага прытоку Laukesa (па-латышску — Laucesa)[1]. Корань у гэтых гідронімах звязаны са ст.-літ. laukas «светлы, зіхоткі» і далей вядзе да індаеўрапейскага leuk- з тым жа значэннем[2].
Асноўныя прытокіПравіць
Справа: Чарніца, Сухадроўка. Злева: Ардышэўка, Серакаратнянка, Абалянка, Чарнічанка, Абручоўка.
АгульнаеПравіць
Выцякае з возера Зелянское каля аграгарадка Бабінавічы Лёзненскага раёна, цячэ па Лучоскай нізіне і ў межах Віцебскага ўзвышша, вусце ў межах паўднёвай ускраіны Віцебска. Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў ніжнім цячэнні ў пачатку красавіка, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем 6,2 м, найбольшы 9,9 м (1956). Замярзае ў канцы 1-й дэкады снежня, крыгалом у канцы сакавіка. Веснавы ледаход на працягу 3-х сутак.
Даліна трапецападобная, у вярхоўі невыразная, шырыня яе 400—600 м. Пойма перарывістая, чаргуецца па берагах, больш развіта на левабярэжжы; шырыня яе 300—500 м. Рэчышча шырынёй 20—30 м, у нізоўі да 60 м.
У басейне ракі азёры Бораўна, Стрэшна, Доўгае, Дыманоўскае, Чарніца і інш.
На левым беразе ракі, каля вёскі Баронікі Віцебскага раёна знаходзіцца археалагічны помнік — гарадзішча Баронікі.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.