Луча́й, Лучайскаевозера ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Мядзелкі, каля вёскі Лучай.

Лучай (Лучайскае)
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 167.0[1] м
Даўжыня 3,9 км
Шырыня 1,45 км
Плошча 2,51 км²
Аб’ём 0,0438 км³
Даўжыня берагавой лініі 12,1 км
Найбольшая глыбіня 3,2 м
Сярэдняя глыбіня 1,8 м
Гідралогія
Салёнасць 0,13—0,15 ‰
Празрыстасць 1,2 м
Басейн
Плошча вадазбору 19,1 км²
Упадаюць ручай з Лісіцкага возера
Выцякаюць Лучайка
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Лучай (Лучайскае) (Беларусь)
Лучай (Лучайскае)
Лучай (Лучайскае)
Лучай (Лучайскае) (Віцебская вобласць)
Лучай (Лучайскае)
Лучай (Лучайскае)
Map

Назва правіць

Назва балцкага паходжання. Корань Lauk- зведаў такую ж трансфармацыю, як і ў назве дзвінскай ракі Лучоса.

Корань Lauk- звязаны са старалітоўскім laukas «светлы, зіхоткі». Выштурхнутае іншымі словамі, яно засталося ў выглядзе вузкаўжывальнага laukas «хто з белай плямай ці белай пысай (пра жывёлу); лысы». Амонім — літ. laukas «поле» (першапачаткова ў сэнсе светлага месца пасярод леса). Далей вядзе да індаеўрапейскага *leuk- «ззяць, свяціць», *leukos «святло, ззянне»[2][3]. Назва значыць «Зіхоткае (возера)» і адносілася да воднай паверхні.

Балцкі корань Lauk- маюць таксама назвы азёраў Лучанскае (у Цвярской вобласці Расіі), ракі Лукасна на Павоччы[4], прускай ракі Lauk-appe[5].

Гідраграфія правіць

Плошча паверхні возера 2,51 км². Даўжыня 3,9 км, найбольшая шырыня 1,45 км, найбольшая глыбіня 3,2 м, сярэдняя 1,8 м. Вадазбор 19,1 км².
Катлавіна возера тэрмакарставага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй да 13 м, разараныя або пад лугам, на поўдні і паўднёвым захадзе нізкія, забалочаныя, парослыя лесам, на поўначы, захадзе і паўночным захадзе невысокія ўчасткі (3—5 м) чаргуюцца з забалочанымі нізінамі. Берагавая лінія звілістая. У паўночна-заходняй і паўднёвай частцы возера вялікія залівы. Берагі нізкія, пераважна забалочаныя, на поўначы і поўдні месцамі тарфяністыя, участкамі сплавінныя. Вакол возера забалочаная пойма шырынёй да 70 м, пад хмызняком. Дно возера плоскае, 6 астравоў агульнай плошчай 0,09 км². Ложа выслана сапрапелем, уздоўж берагоў нешырокая перарывістая паласа пясчаных адкладаў. Глыбіні да 2 метраў займаюць 58 % плошчы возера.

Возера эўтрофнае, праточнае. На ўсходзе ўпадае ручай з Лісіцкага возера, на паўднёвым усходзе ўпадае пратока з возера Баб'е[1][6]. На захадзе выцякае рака Лучайка. Возера моцна зарастае, шырыня паласы прыбярэжнай расліннасці 30—200 м, пашырана да глыбіні 1,1 м. Паўночна-заходні заліў зарастае цалкам.

У возеры водзяцца лешч, шчупак звычайны, акунь рачны, плотка, карп, лінь і іншыя віды рыб.

Зноскі

  1. а б Ліст карты N-35-31. Выданне 1986 г. Стан мясцовасці на 1983 г. Архівавана 1 мая 2013.
  2. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 183.
  3. J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 687—689.
  4. В.Н. Топоров. Балтийский элемент в гидронимии Поочья. II // Балто-славянские исследования. 1987. Москва, 1989. С. 51.
  5. G. Gerullis. Die altpreussischen Ortsnamen. Berlin, Leipzig, 1922. C. 83.
  6. Республика Беларусь. Витебская область. Поставский район: карта. — Мн.: Белкартография, 2011. — 3 000 экз. (руск.)

Літаратура правіць

  • Лучай // Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал. : Г.П. Пашкоў [і інш.]. – 2007. – С. 262.
  • Макрыцкі А. М. Лучай // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.3 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 3. — С. 223, 224. — 599 с. — 10 000 экз.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 377. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 26. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
  • Республика Беларусь. Витебская область. Поставский район: карта. — Мн.: Белкартография, 2011. — 3 000 экз. (руск.)

Спасылкі правіць