Баб’е
Баб’е, Бабіна — возера ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Лучайка (прыток Мядзелкі), за 18 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад горада Паставы, за 0,5 км на поўдзень ад вёскі Гаўрылавічы, каля возера Лучай.
Баб’е | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Даўжыня | 0,42 км |
Шырыня | 0,15 км |
Плошча | 0,05 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 1,1 км |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Плошча паверхні возера 0,05 км², даўжыня каля 0,42 км, найбольшая шырыня 0,15 км. Даўжыня берагавой лініі 1,1 км.
Катлавіна возера значна выцягнутая і мае серпападобную форму, схілы катлавіны вышынёй 2—5 м, у ніжняй частцы забалочаныя, у верхняй — разараныя. Берагі пясчаныя, нізкія, месцамі забалочаныя, парослыя рэдкалессем і хмызняком. Возера праточнае. Ва ўсходняй частцы ў Баб’е ўпадае ручай (каналізаваны) з возера Лісіцкае, у паўночна-заходняй выцякае пратока ў возера Лучай. Уздоўж ручаёў на ўсход і поўнач забалочаная пойма.
Літаратура
правіць- Республика Беларусь. Витебская область. Поставский район: карта. — Мн.: Белкартография, 2011. — 3 000 экз. (руск.)
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Ліст карты N-35-31. Выданне 1986 г. Стан мясцовасці на 1983 г. (руск.)
Спасылкі
правіць- Валерий Иванов-Смоленский Все озёра Беларуси. Т. 1. (руск.)
- Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Архівавана 17 мая 2017. (руск.)
- Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Архівавана 6 сакавіка 2016. (руск.)