Лучайка (прыток Мядзелкі)

рака ў Беларусі

Луча́йка — рака ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці, правы прыток ракі Мядзелка (басейн Заходняй Дзвіны).

Лучайка
Характарыстыка
Даўжыня 46 км
Басейн 282 км²
Расход вады 2 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток возера Лучай
 • Вышыня 167 м
 • Каардынаты 55°04′52,29″ пн. ш. 27°06′00,64″ у. д.HGЯO
Вусце Мядзелка
 • Каардынаты 55°15′14,68″ пн. ш. 26°50′32,5″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 0,9 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Мядзелка → Бірвета → Дзісна → Заходняя Дзвіна → Балтыйскае мора
Краіна
Рэгіён Віцебская вобласць
Раён Пастаўскі раён
physical
Лучайка (прыток Мядзелкі)
Лучайка (прыток Мядзелкі)
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Выцякае з возера Лучай за 1,5 км на паўночны захад ад вёскі Гаўрылавічы, цячэ па паўднёва-заходняй частцы Полацкай нізіны, вусце каля вёскі Маскалішкі. Прытокі — невялікія ручаі і меліярацыйныя каналы.

Даўжыня Лучайкі 46 км. Плошча вадазбору 258 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9 ‰. Азёрнасць вадазбору каля 1 %.
Даліна пераважна трапецападобная. Абалона двухбаковая, у высокай і сярэдняй плыні большай часткай забалочаная; шырыня яе 500—600 м, у нізкай плыні звужваецца да 100—200 м. Рэчышча звілістае, паміж вёскамі Баранавічы і Лапосі на працягу 16 км каналізаванае. У басейне ракі знаходзяцца азёры Бульбінаўскае і Зосіна.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць