Бірвета
рака ў Літве і Беларусі
Бірвета (літ.: Birvėta) — рака ў Пастаўскім і Браслаўскім раёнах Віцебскай вобласці Беларусі, а таксама ў Літве, правы прыток ракі Дзісна (басейн Заходняй Дзвіны).
Бірвета | |
---|---|
літ. Birvėta | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 34 км |
Басейн | 1 600 км² |
Расход вады | 10,4 м³/с (у вусці) |
Вадацёк | |
Выток | Возера Эрзветас |
• Вышыня | 132[1] м |
• Каардынаты | 55°17′16,49″ пн. ш. 26°31′26,71″ у. д.HGЯO |
Вусце | Рака Дзісна |
• Месцазнаходжанне | каля аграгарадка Казяны |
• Вышыня | 124[1] м |
• Каардынаты | 55°16′54,49″ пн. ш. 26°52′18,12″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 0,3 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Дзісна → Заходняя Дзвіна → Балтыйскае мора |
Краіны | |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Назва
правіцьНазва балцкага паходжання. Аснова гідроніма Bir-ṷ-, ад кораня Bir-[2]. Назва мае «балотную» семантыку.
Гідраграфія
правіцьДаўжыня ракі 34 км. Плошча вадазбору 1600 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 10,4 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,3 ‰.
Пачынаецца з возера Эрзветы (Эрзветас[1]) і цячэ на працягу 31 км па тэрыторыі Літвы. Нізкая плынь на мяжы Пастаўскага і Браслаўскага раёнаў на Полацкай нізіне. Упадае ў Дзісну ў напрамку на поўдзень ад аграгарадка Казяны.
Асноўны прыток у Беларусі — рака Мядзелка. Прытокі: Свіла і Камоя (Літва)[1]. У басейне ракі возера Свірус (Літва)[1].
Крыніцы
правіцьЛітаратура
правіць- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971.
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл./ БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 16. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)