Дзісна (рака)

рака ў Беларусі
(Пасля перасылкі з Рака Дзісна)

Дзісна (літ.: Dysna; у верхнім цячэнні Дзісенка) — рака ў Літве і БеларусіВіцебскай вобласці), левы прыток Заходняй Дзвіны. Даўжыня 178 км, у межах Беларусі каля 149 км. Вадазбор 8180 км², у межах Беларусі каля 7730 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 52,4 м³/с. Агульнае падзенне ракі 39,7 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,2 .

Дзісна
літ. Dysna
Характарыстыка
Даўжыня 178 км
Басейн 8 180 км²
Расход вады 52,4 м³/с
Вадацёк
Выток  
 • Каардынаты 55°28′15″ пн. ш. 26°23′32″ у. д.HGЯO
Вусце Заходняя Дзвіна
 • Каардынаты 55°33′57″ пн. ш. 28°13′43″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Заходняя Дзвіна → Балтыйскае мора
Краіны
Рэгіён Віцебская вобласць
physical
вусце
вусце
physical
выток
выток
вусце
вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Назва Правіць

Назва Дзісны балцкага паходжання[1].

Сваёй структурай назва Дзісна блізкая назвам возера Лісна (на ўсходзе ад возера Асвея), рэк Цна (< Tus-n-, ад балцкага *taus- / *tus- «ціхі»), Лусня (прыток пскоўскай ракі Кунья).

У гэтых назвах карані пашыраныя пашыральнікам -n-. Ён жа ў назвах тыпу Стабна, Стабня (< Stab-in-, ад пруск. stabis «камень»)[2].

Карані Dis-, Tus- асобна не засведчаныя. Асобна карані Lis-, Lus- у гідронімах Lissa (цяпер польск. Liza, левы прыток Нарава ля Суража)[3], Ліс(с)а (прыток Пцічы)[4], Лус(с)а (рака на памежжы Цвярской і Смаленскай абласцей).

Рачныя назвы тыпу Ліс(с)а адносяцца да групы гідронімаў з канчаткам -(с)са: Іса, Ліса, Уса, Эса, Дрыса, Пліса, Неса[ru], Труса, Таса, Рэса, Выса, Васа (на Падняпроўі, Падзвінні, Панёманні, Павісленні, Павоччы)[5].

З іх некаторыя этымалагізуюцца больш-менш надзейна: Уса ад *aus-/*us- «блішчэць», Іса ад *eis-/*is- «імкнуцца»[6]. Балцкае паходжанне вызначаецца і калі корань пашыраецца з дапамогай вядомых балцкіх гідранімічных пашыральнікаў: Іса — *Ісла (< Іслач < Is-l-, ak-), Уса — Усія (Us-ij-), Неса — Несла, Нясета (Nes-, -l-, -et-), Дрыса — Дрысела (Dris-, -el-), Рэса — Рэсята́[ru] (Res-, -et-).

У назве Дзісна аснова Di-s- можа быць звязаная з індаеўрапейскім *dei- / dī- «свяціць» (> літоўскае diena «(светлы) дзень»), які таксама бачаць у назве Дзітва[7]. Тады Дзісна мусіла б значыць «Блішчастая (рака)», як і назвы Лучоса, Свіцязь.

Асноўныя прытокі Правіць

Справа: Бірвета, Галбіца, Бярозаўка, Мнюта, Плаўня, Авута. Злева: Дрысвята, Янка, Маціца, Раўкета.

На рацэ Правіць

Гарады: Дзісна. Гарадскія пасёлкі: Шаркаўшчына.

Агульнае Правіць

Выцякае з возера Дзіснай («Дзісны») у Літве, цячэ па тэрыторыі Браслаўскага (у т.л. па мяжы з Літвой), Пастаўскага, Шаркаўшчынскага і Мёрскага раёнаў па Дзісенскай нізіне — заходняй частцы Полацкай нізіны. Максімальны расход вады 710 м³/с, мінімальны — 5 м³/с (в. Пазікі Мёрскага раёна, за 15 км ад вусця; адпаведна 1963, 1960). Рака замярзае ў 2-й дэкадзе снежня, крыгалом у 1-й дэкадзе сакавіка.

Даліна трапецападобная, шырыня яе 400—600 м, месцамі да 1,5 км. Пойма ў вярхоўі чаргуецца па берагах (шырыня 200—400 м), на астатнім працягу двухбаковая, шырыня яе ў сярэднім цячэнні 80—100 м, у ніжнім да 500 м.

Рэчышча звілістае, на працягу 7,7 км (1 км на ўсход ад вёскі Германоўшчына — 2 км на поўдні ад вёскі Марозаўка Браслаўскага раёна) каналізаванае; шырыня яго 20—30 м, у сярэднім цячэнні да 60 м, у нізоўях да 100 м. Берагі ў вярхоўях нізкія, часткова забалочаныя, на астатнім працягу стромкія, вышынёй 2—7 м, у месцах выхаду грунтавых водаў забалочаныя.

У басейне Дзісны азёры Асвята, Богінскае, Ілава, Крывое, Княж, Раўкета, Старадворскае, Сэклы, Чорнае і інш.

Заўвагі Правіць

  1. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 87.
  2. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 209.
  3. Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. T. V. Warszawa, 1884. C. 321.
  4. П. Л. Маштаков. Список рек днепровского бассейна. С.-Петербург, 1913. С. 150.
  5. Топоров В. Н. Балтийский элемент в гидронимии Поочья III // Балто-славянские исследования 1988—1996. Москва, 1997. С. 281—282.
  6. H. Krahe. Unsere ältesten Flussnamen. Wiesbaden, 1964. C. 55—57.
  7. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 88.

Літаратура Правіць

  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.

Спасылкі Правіць