Чорнае (возера, Мёрскі раён)
Чорнае — возера ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Яльнянка (прыток Дзісны) ў межах ландшафтнага заказніка «Ельня», за 18 км на паўднёвы ўсход ад горада Мёры.
Чорнае | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Даўжыня | 1,8 км |
Шырыня | 0,86 км |
Плошча | 0,7 км² |
Аб’ём | 0,00125 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 4,9 км |
Найбольшая глыбіня | 3,7 м |
Сярэдняя глыбіня | 1,9 м |
Гідралогія | |
Тып мінералізацыі | прэснае |
Салёнасць | да 0,025 ‰ |
Празрыстасць | 1 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 23,5 км² |
Упадаюць | пратока |
Выцякаюць | рака Яльнянка |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Плошча паверхні возера складае 0,7 км². Даўжыня 1,8 км, найбольшая шырыня 0,86 км. Найбольшая глыбіня 3,7 м. Даўжыня берагавой лініі 4,9 км. Аб’ём вады 1,25 млн. м³. Плошча вадазбору 23,5 км².
Катлавіна возера рэшткавага тыпу. Схілы катлавіны невыразныя. Берагі нізкія, пясчаныя, забалочаныя. Дно плоскае, у заходняй частцы тарфяністае, ва ўсходняй пясчана-камяністае, у цэнтры сапрапелістае. Возера дыстрофнае, праточнае. Слаба зарастае. Упадае пратока з возера Ельня, выцякае рака Яльнянка.
Літаратура
правіць- Блакітная кніга Беларусі. — Мн.: БелЭн, 1994.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 5. — 583 с. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
Спасылкі
правіць- Чорнае возера Архівавана 17 студзеня 2013.