Сэклы (возера)
Сэ́клы[2][3] — возера ў Беларусі, у Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці, у басейне ракі Дзісна.
Сэклы | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 143,2[1] м |
Даўжыня | 1,48 км |
Шырыня | 1,25 км |
Плошча | 1,01 км² |
Аб’ём | 0,0016 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 4,7 км |
Найбольшая глыбіня | 3 м |
Сярэдняя глыбіня | 1,6 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 9,4 км² |
Упадаюць | ручаі |
Выцякаюць | ручай |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Знаходзіцца за 34 км у напрамку на паўднёвы захад ад горада Браслаў, за 2 кіламетры на поўнач ад гарадскога пасёлка Відзы, на тэрыторыі нацыянальнага парка «Браслаўскія азёры»[4].
Плошча паверхні 1,01 км², даўжыня 1,48 км, найбольшая шырыня 1,25 км, найбольшая глыбіня 3 м, сярэдняя 1,6 м. Даўжыня берагавой лініі 4,7 км, плошча вадазбору 9,4 км². Аб’ём вады ў возеры 1,6 млн м³.
Катлавіна рэшткавага тыпу, выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы вышынёй да 3 метраў, спадзістыя, на поўначы стромкія, вышынёй да 9 метраў. Берагі нізкія, пясчаныя, забалочаныя, пад хмызняком. Пойма шырынёй 10—20 метраў. Дно выслана сапрапелем, месцамі каля берагоў пясчанае. Зарастае па ўсёй плошчы. Злучана пратокай з Відзскім возерам, выцякае ручай у раку Дрысвята, упадае ручай са Старадворскага возера[5].
У возеры водзяцца шчупак, акунь, лінь, сом, гусцяра, плотка, карась і іншыя рыбы.
Зноскі
- ↑ Ліст карты N-35-18. Выданне 1984 года. Стан мясцовасці на 1983 год. (руск.)
- ↑ БелЭн 2002.
- ↑ ЭПБ 1986.
- ↑ Общая характеристика озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» (руск.)
- ↑ Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — С. 592. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
Літаратура
правіць- Сэ́клы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 328. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Мылівец І. А. Сэ́клы // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — С. 60. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- Сэ́клы // Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 9, 16. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)