Лісіцкае, Лісіца — возера ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Лучайка каля вёскі Лучай.

Лісіцкае
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 167,3[1] м
Даўжыня 1,65 км
Шырыня 0,75 км
Плошча 0,85 км²
Аб’ём 0,00228 км³
Найбольшая глыбіня 5,1 м
Сярэдняя глыбіня 2,7 м
Гідралогія
Салёнасць каля 0,2 ‰
Празрыстасць 0,9 м
Басейн
Плошча вадазбору 6,25 км²
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Лісіцкае (Беларусь)
Лісіцкае
Лісіцкае
Лісіцкае (Віцебская вобласць)
Лісіцкае
Лісіцкае
Map

Плошча 0,85 км². Даўжыня 1,65 км, найбольшая шырыня 0,75 км. Даўжыня берагавой лініі 4,67 км. Найбольшая глыбіня глыбіня 5,1 м, сярэдняя 2,7 м. Плошча вадазбору 6,25 км². Аб'ём вады 2,28 млн м³.
Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны вышынёй 8—10 м, спадзістыя, разараныя. Паўднёва-заходнія берагі стромкія і тэрасаваныя. Берагі возера пясчаныя і пясчана-галечныя, вышынёй да 0,3 м. Вакол возера часткова забалочаная пойма шырынёй 10—500 м. Дно мае плаўны нахіл да сярэдзіны возера, мелкаводдзе пясчанае, глыбей выслана ілам. Возера эўтрофнае. Зарастае каля 20 % плошчы возера да глыбіні 1,5 м. Шырыня паласы прыбярэжнай надводнай расліннасці да 85 м, месцамі адсутнічае. На захадзе з возера выцякае ручай у возера Лучай. У паўднёва-заходняй частцы пачынаецца канал, злучаючы Лісіцкае з возерам Баб'е.

У возеры водзяцца шчупак звычайны, карась, плотка, лінь, акунь рачны, джгір. Зарыблялася сазаном.

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-31. Выданне 1986 г. Стан мясцовасці на 1983 г. (руск.)

Літаратура правіць

  • Лісіцкае возера // Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал. : Г. П. Пашкоў [і інш.]. — 2007. — С. 254.
  • Лісіцкае возера // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз. — С. 190—191.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 26. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)