Абалянка (рака)
Абаля́нка — рака ў Талачынскім і Сенненскім раёнах Віцебскай вобласці, левы прыток ракі Лучоса (басейн Заходняй Дзвіны).
Абаля́нка | |
Выток | каля в. Данілкава, Талачынскі раён |
54°34′01,40″ пн. ш. 29°48′03″ у. д.HGЯO | |
Вусце | Рака Лучоса |
54°55′18,60″ пн. ш. 30°12′04″ у. д.HGЯO | |
Даўжыня | 89 км |
Расход вады | 5 м³/с |
Вадазбор | 809 км² |
Краіна | Беларусь |
Агульныя звесткіПравіць
Пачынаецца на поўдні ад вёскі Данілкава ў Талачынскім раёне на Аршанскім узвышшы, цячэ па Чашніцкай раўніне ў Сенненскім раёне, у нізкай плыні — на мяжы з Віцебскім раёнам па Лучоскай нізіне.
Даўжыня Абалянкі 89 км. Плошча вадазбору 809 км². Густата рачной сеткі 0,39 км/км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 5 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9 ‰.
Даліна трапецападобная, шырыня 0,6—0,8 км, у нізкай плыні да 2 км. Абалона двухбаковая, шырыня 0,2—0,3 км, вышэй вёскі Дубаўцы каля 0,5 км. Рэчышча звілістае, шырыня 5—10 м. Рака выкарыстоўваецца ў якасці водапрыёмніка меліярацыйных сістэм.
Каля вёскі Утрылава Талачынскага раёна на рацэ плаціна і Утрылаўская сажалка плошчай 27 га. Уздоўж ракі вёскі Данілкава, Абольцы, Кажамякі, Каменка, Шынкава, Обаль, Дубаўцы, Машканы, Ляхі, Шаркі, Саўчанкі і інш.
Асноўныя прытокіПравіць
- Справа: Нерайшанка, Чудзінка, Тонкая Лучка.
- Злева: Субота, Камянчанка.
Усе буйныя прытокі, за выключэннем Нерайшанкі, каналізаваныя.
ЛітаратураПравіць
- Блакiтная кнiга Беларусi: Энцыкл. / БелЭн; Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994.
- Ашэраў Ф. М. Абалянка. // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.1 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 1. — 575 с. — 10 000 экз.
- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл./ БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0036-6 (т.1).
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 31,32,38. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.)