Ачоса
Ачо́са — рака ў Гомельскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Іпуць (прыток Сажа ў басейне Дняпра).
Ачоса | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 31 км |
Басейн | 232 км² |
Вадацёк | |
Выток | |
• Каардынаты | 52°43′28,80″ пн. ш. 31°29′22,60″ у. д.HGЯO |
Вусце | Іпуць |
• Каардынаты | 52°31′10,90″ пн. ш. 31°31′08,70″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 0,8 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Іпуць → Сож → Дняпро → Чорнае мора |
Краіна | |
Рэгіён | Гомельская вобласць |
Код у ДВР | 04010000712199000000110 |
— выток, — вусце |
Назва
правіцьНазва Ачоса балцкага паходжання, пачатковая форма назвы — *Akesà (Акеса́)[1].
Корань Ak- звязаны з лат. aka «калодзеж», літ. aka(s) «палонка ў лёдзе», лат. akata «вір у рацэ; вочка ў балоце; палонка ў лёдзе». Такая семантыка развілася са значэння «вока» (індаеўрапейскае *okṷ(e)s-)[2]: вока > палонка, калодзеж, бачажына > вада, рака. Назву Ачоса можна прыблізна перакласці як «Рэчка».
Гідраграфія
правіцьДаўжыня ракі 31 км. Плошча вадазбору 232 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 ‰.
Пачынаецца за 1,2 км на паўднёвы ўсход ад пасёлка Уютны Веткаўскага раёна. Цячэ на мяжы Бранскай вобласці Расіі і Беларусі, упадае ў Іпуць за 4 км на ўсход ад вёскі Дзям’янкі Добрушскага раёна.
Асноўны прыток — ручай Пярэспа (злева). Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае.
Зноскі
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Блакітны скарб Беларусі: Рэкі, азёры, вадасховішчы/ Маст.: Ю. А. Тарэеў, У. І. Цярэнцьеў — Мн.: БелЭн, 2007.— 480 с.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 193. — 575 с., іл. — 10 000 экз.