Асацыяцыя лізінгадаўцаў

беларуская арганізацыя

Асацыя́цыя лізінгада́ўцаўбеларуская арганізацыя, зарэгістраваная ў 2011 годзе. Членамі-заснавальнікамі выступілі 13 арганізацый: 12 лізінгавых кампаній і ГА «Беларускі саюз лізінгадаўцаў». Асноўнымі мэтамі стварэння Асацыяцыі з’яўляюцца садзейнічанне стварэнню спрыяльных умоваў развіцця рынку лізінгу ў Рэспубліцы Беларусь.[1]

Асацыяцыя лізінгадаўцаў
Краіна
Заснаванне
Дата заснавання 18 красавіка 2011 года

Гісторыя

правіць

Зарэгістраваная Мінскім гарвыканкамам 18 красавіка 2011 года ў Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў за № 191447473, як недзяржаўная некамерцыйная арганізацыя, якая аб’ядноўвае камерцыйныя арганізацыі, якія ажыццяўляюць дзейнасць у сферы фінансавай арэнды, а таксама iншыя арганiзацыi у мэтах каардынацыі дзейнасці сваіх членаў, прадстаўлення і абароны агульных інтарэсаў і ажыццяўлення сумесных праграм.

  1. Папулярызацыя лізінгу, як інструмента фінансавання.
  2. Бяспека удзельнікаў лізінгавай дзейнасці.
  3. Супрацоўніцтва з дзяржаўнымі органамі, удзел у падрыхтоўцы і абмеркаванні нарматыўных прававых актаў, якія рэгулююць або закранаюць лізінгавую дзейнасць.
  4. Адукацыйныя мерапрыемствы: падрыхтоўка і правядзення семинараў, трэнінгаў, канферэнцый, укараненне курса «Асновы лізінгу» у навучальныя курсы вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў краіны.

Зноскі

  1. "Эксперты прагназуюць хуткі рост лізінгавай галіны ў Беларусі". Belarus.by. 15 Снж 2014. Архівавана з арыгінала 21 верасня 2020. Праверана 2019-01-29. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)

Спасылкі

правіць