Асланбек Салтанавіч Булацаў
Асланбек Салтанавіч Булацаў (1966) — прэм’ер-міністр Рэспублікі Паўднёвая Асеція ў 2008—2009 гадах.
Асланбек Салтанавіч Булацаў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Папярэднік | Барыс Еліозавіч Чачыеў | ||||||
Пераемнік | Вадзім Уладзіміравіч Броўцаў | ||||||
Нараджэнне |
3 мая 1966 (58 гадоў)
|
||||||
Імя пры нараджэнні | груз. ასლანბეკ ბულაცევი | ||||||
Партыя |
|
||||||
Адукацыя |
Біяграфія
правіцьСкончыў эканамічны факультэт Паўночнаасецінскага дзяржуніверсітэта па спецыяльнасці «бухгалтарскі ўлік». З 1986 па 2006 год працаваў у органах КДБ, затым ФСБ у Паўночнай Асеціі, кіраваў фінансавым аддзелам УФСБ па Паўночнай Асеціі. З 2006 па 2008 год Булацаў займаў пасаду кіраўніка ўпраўлення Федэральнай падатковай службы Расіі па Рэспубліцы Паўночная Асеція.
22 кастрычніка 2008 года парламент Паўднёвай Асеціі зацвердзіў Булацава на пасадзе прэм’ер-міністра. У жніўні 2009 года яго на гэтай пасадзе змяніў Вадзім Броўцаў.