Асобая нарада па абароне

Асобая нарада па абароне, урадавы орган у Расіі, створаны ў 1915 годзе, падчас Першай сусветнай вайны, для арганізацыі ваеннай эканомікі. Асобая нарада па абароне здзяйсняла кантроль прадпрыемстваў, якія выраблялі прадметы баявога забеспячэння, размяркоўвала буйныя ваенныя замовы паміж рускімі і замежнымі заводамі, займалася пытаннямі забеспячэння арміі. Узначальвалася ваенным міністрам. У склад нарады ўваходзілі прадстаўнікі розных ведамстваў, Дзяржаўнай думы, Дзяржаўнага савета, грамадскіх арганізацый, дзеляў прадпрыемстваў.

Гл. таксама правіць