Мазендэран
(Пасля перасылкі з Астан Мазендэран)
Мазендэра́н (перс.: مازندران; маз. مازرون) — адна з 31 правінцый (астанаў) Ірана, размешчаная на поўначы краіны. Мяжуе з астанамі Гілян і Казвін на захадзе, Тэгеран і Семнан — на поўдні, з правінцыяй Галестан — на ўсходзе. З поўначы абмываецца Каспійскім морам. Уздоўж паўднёвай мяжы астана працягнуўся горны ланцуг Эльбурс, дзе размешчаны найвышэйшы пункт Ірана — гара Дэмавенд. Адміністрацыйны цэнтр — горад Сары. Плошча — 23 701 км²[2]. Адміністрацыйна падзяляецца на 15 шахрэстанаў.
![]() Астан Мазендэран на карце Ірана | |
Статыстыка | |
---|---|
Сталіца: | Сары |
Плошча: |
|
Насельніцтва: |
|
Шчыльнасць нас.: | 123,30 чал./км² |
Колькасць шахрэстанаў: | 15 |
Часавы пояс: | UTC+3:30 |
Мова(ы): |
Мазендэранская, фарсі |
Насельніцтва правіць
Насельніцтва — 2 922 432 чалавека. Галоўным чынам мазендэранцы і гілянцы, і таксама персы. Найбуйнейшыя гарады — Амоль, Баболь, Бабальсер, Бехшэхр, Махмудабад, Наўшэхр, Рамсар, Сары, Танекабон, Чалус.
Зноскі
- ↑ جمعیت به تفکیک تقسیمات کشوری — 1965. Праверана 29 кастрычніка 2023.
- ↑ Statoids.com (англ.)
Спасылкі правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мазендэран
- Афіцыйная старонка правінцыі Архівавана 8 чэрвеня 2007.
- ICCIM’s page on Mazandaran
- Mazandaran Cultural Heritage Organization Архівавана 3 студзеня 2004.
- Mazandaran Tourism palaces
- Sari City, Capital of Mazandaran