Астан Уэб (22 мая 1849 — 21 жніўня 1930) — брытанскі архітэктар, творчасць якога прыпала на канец XIX — пачатак XX стагоддзя. Прэзідэнт Каралеўскай акадэміі мастацтваў у 1919—1924 гадах.

Астан Уэб
Дата нараджэння 22 мая 1849(1849-05-22)
Месца нараджэння
Дата смерці 21 жніўня 1930(1930-08-21) (81 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
Працы і дасягненні
Член у
Працаваў у гарадах Лондан, Бірмінгем
Найважнейшыя пабудовы Бірмінгемскі ўніверсітэт
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Астан Уэб нарадзіўся 22 мая 1849 года ў сям’і мастака Эдварда Уэба ў Лондане. Ён атрымліваў пачатковую архітэктурную адукацыю ў вядомых у той час архітэктараў Роберта Бэнкса і Чарльза Бары з 1866 па 1871 год. Пасля гэтага ён год правёў у падарожжах па Еўропе і Азіі. У 1874 годзе Астан вяртаецца ў Лондан і стварае сваю ўласную студыю.

 
Галоўны фасад Букінгемскага палаца, перапрацаваны Уэбам у 1913 годзе

З пачатку 1880-х гадоў Астан уступіў у Каралеўскі інстытут брытанскіх архітэктараў і пачаў працаваць у партнёрстве з Інгрэс Бел. Іх першай буйной работай быў дызайн будынка суда ў Бірмінгеме.

Да канца кар’еры Уэбу дапамагалі яго сыны, Марыс і Філіп. Астан Уэб выконваў абавязкі прэзідэнта Каралеўскага інстытута брытанскіх архітэктараў з 1902 па 1904 гады, і быўшы абраны членам Каралеўскай Акадэміі ў 1903 годзе, выконваў абавязкі яе прэзідэнта ў 1919—1924 гадах. Ён быў пасвечаны ў рыцары ў 1904 годзе, атрымаў Каралеўскі залаты медаль па архітэктуры ў 1905 годзе і быў першым лаўрэатам Залатога медалю Амерыканскага інстытута архітэктуры, якога ён быў удастоены ў 1907 годзе.

Асноўныя працы правіць

Першай вялікай працай Уэба было аднаўленне сярэдневяковай царквы Святога Барталамея Вялікага ў Смітфілдзе ў Лондане. Яго брат, Эдуард Альфрэд Уэб, быў царкоўным старастам у той час, і яго сувязі ў царкве, відаць, і дапамаглі маладому архітэктару атрымаць працу[2].

У сакавіку 1889 года, кансісторыя французскай пратэстанцкай царквы Лондана задзейнічала Астана Уэба для распрацоўкі новай царквы[3]. Царква была ўзведзена ў 1891—1893 гадах на плошчы Соха ў Лондане. Гэта царква з’яўляецца адной з найбольш выдатных Астана Уэба ў неагатычным стылі.

Цэнтральны будынак Канцлерскага суда ва Універсітэце Бірмінгема ў Вялікабрытаніі быў распрацаваны Уэбам і Інгрэс Бел і названы ў гонар Астана Уэба. Галоўнай яго адметнасцю з’яўляецца вялікі купал.

Галерэя выбраных твораў правіць

Зноскі

  1. Union List of Artist Names — 2016. Праверана 25 кастрычніка 2018.
  2. Dungavell, The architectural career of Sir Aston Webb (London: University of London, Royal Holloway and New Bedford College), 1999 (англ.)
  3. French Protestant Church of London Архівавана 5 верасня 2010. (англ.)

Спасылкі правіць