Вяжоўскі сельсавет
Вяжо́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Вяжоўка.
Вяжоўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Чашніцкі раён |
Адміністрацыйны цэнтр | Вяжоўка |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 16 жніўня 1965 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Асташоўскі сельсавет у складзе Чашніцкага раёна Віцебскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Асташова. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чашніцкім раёне БССР. 1 красавіка 1931 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Вяжоўка, сельсавет перайменаваны ў Вяжоўскі[1]. З 21 чэрвеня 1935 года ў складзе Лепельскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 1 красавіка 1960 года ў склад Іванскага сельсавета перададзены вёскі Касмыры і Маргі[2]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Бешанковіцкага раёна, з 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Чашніцкага раёна. 16 жніўня 1965 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Альшанскага сельсавета[3].
Крыніцы
правіць- ↑ Пастанова Прэзідыуму Цэнтральнага Выканаўчага Камітэту БССР Пра перавод адміністрацыйнага цэнтру Асташаўскага сельскага савету з вёскі Асташава ў вёску Вяжоўку і перайменаваньне ў зьвязку з гэтым Асташаўскага сельскага савету ў Вяжоўскі Сельскі Савет ад 1 красавіка 1931 г. // Збор законаў і загадаў Рабоча-Сялянскага Ўрада Беларускай Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі. — 1931, № 14.
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 9.
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 жніўня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 30 (1110).
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.