Асторыя
«Асторыя» (з сакавіка 1916 г. — «Петраградская ваенная гасцініца»; з верасня 1918 г. — «Першы дом Петраградскага Савета»; з 1924 г. — «Першы дом Ленінградскага Савета»; з лютага 1991 г. — «Асторыя») — пяцізоркавая гасцініца ў Санкт-Пецярбургу, размешчана ў цэнтры горада на Ісакіеўскай плошчы побач з Ісакіеўскім саборам. Размяшчаецца ў гістарычным будынку — помніку архітэктуры федэральнага значэння.
Славутасць | |
Асторыя | |
---|---|
59°55′58″ пн. ш. 30°18′32″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | ар-дэко, неакласіцызм і national Romantic style[d] |
Архітэктар | Фёдар Іванавіч Лідваль |
Першае згадванне | 1911 |
Дата заснавання | 1912 |
Статус | Аб’ект культурнай спадчыны РФ № 7810065000 |
Сайт |
roccofortehotels.com/hot… roccofortehotels.com/ru/… (руск.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Назву «Асторыя» таксама носяць гасцініцы ў розных гарадах свету: Вене, Будапешце, Уфе і інш.
Да канца XIX ст. на месцы будучай «Асторыі» знаходзіўся чатырохпавярховы даходны дом князя А. Львова. У пачатку XX стагоддзя ўчастак з домам набыло англійскае акцыянернае таварыства «Палас-Гатэль» з намерам пабудаваць тут гасцініцу з дарагімі нумарамі. 21 лютага 1901 года зямлю выкупіла Страхавое таварыства «Расія», сума склала 1 млн 300 тыс. рублёў. Да 1907 года дом служыў гасцініцай, некаторыя кватэры працягвалі здавацца ў наём. У 1907 годзе новым уласнікам стала лонданскае акцыянернае таварыства «Палас гатэль», у наступным годзе даходны дом разабралі. Новую гасцініцу на яго месцы меркавалі ўзвесці да канца 1909 года, але завяршылася будаўніцтва толькі ў 1911—1912 гадах. Аўтарам праекта выступіў знакаміты пецярбургскі архітэктар Ф. І. Лідваль, пры будаўніцтве яму дапамагалі інжынер М. П. Казлоў, інжынер-архітэктар К. Г. Эйлерс і выпускніцы першага ў Расіі Жаночага Політэхнічнага інстытута.
Літаратура
правіць- Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1