Астравы ў акіяне (раман)

«Астравы ў акіяне» (англ.: Islands in the Stream) — першы з пасмяротна апублікаваных твораў Эрнэста Хемінгуэя, выдадзеная ў 1970 годзе. Першапачатковым прызначэннем рамана было адраджэнне рэпутацыі пасля адмоўных водгукаў да кнігі «За ракой у дрэвах» (англ.: Across the River and into the Trees). Хемінгуэй пачаў пісаць твор у 1950 годзе і працягваў у 1951. Раман, недапрацаваны, але скончаны, быў знойдзены Мэры Хемінгуэй сярод 332 твораў, якія аўтар пакінуў пасля сваёй смерці.

Астравы ў акіяне
Islands in the Stream
Жанр раман
Аўтар Эрнэст Хемінгуэй
Мова арыгінала англійская
Дата першай публікацыі 1970
Выдавецтва Charles Scribner's Sons[d]
Папярэдні Стары і мора
Наступны Эдэмскі сад

Спасылкі правіць