Астроўна (возера, Лепельскі раён)
Астро́ўна — возера ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Тураўлянкі.
Астроўна | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 134,8 м |
Даўжыня | 3,41 км |
Шырыня | 0,92 км |
Плошча | 1,92 км² |
Аб’ём | 0,0074 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 9,8 км |
Найбольшая глыбіня | 9,2 м |
Гідралогія | |
Празрыстасць | 1,1 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 57,9 км² |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
|
|
|
|
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Плошча паверхні возера 1,92 км², даўжыня 3,41 км, найбольшая шырыня 0,92 км. Найбольшая глыбіня дасягае 9,2 м, сярэдняя складае 4,2 м.
Катлавіна Астроўна складанага тыпу, выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Вышыня схілаў катлавіны да 4 метраў. Берагавая лінія звілістая. Дно возера з водмелямі і ўпадзінамі. Літаральная зона з глыбінямі да 2 метраў займае каля 19% плошчы дна, выслана пяском. Глыбей залягаюць гліністый іл і краменязёмісты сапрапель. На возеры 5 астравоў агульнай плошчай 15 га.
Возера Астроўна праточнае, эўтрофнае. Упадаюць ручаі, ручай з возера Чаросна, выцякае рака Дзіва. Зарастае каля 30% плошчы дна возера.
Паблізу паўднёвага берага возера праходзіць аўтамабільная дарога М3.
Гл. таксама
правіцьЛітаратура
правіць- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.1 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 1. — 575 с. — 10 000 экз.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 29. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
- Беларусь. Ушачско-Лепельский озёрный край: карта для рыбака / Ред. С. Н. Саратова. — Мн.: Белкартография, 2009. — 3 000 экз. (руск.)
Спасылкі
правіць- Возера Астроўна Архівавана 25 лістапада 2015.