Асінавік (археалагічны помнік)

Асінавік — археалагічны помнік каля вёскі Асінавік Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці.

Гарадзішчы

правіць

Знаходзіцца за 0,5 км на паўночны захад ад вёскі Асінавік (Бярозкаўскі сельсавет), ва ўрочышчы Гарадок, або Замак. Пляцоўка памерам 56×52,5 м умацавана двума кальцавымі валамі і равамі, з напольнага (паўночнага) боку — трэцім валам. Упершыню ўпамінаецца ў 1879 годзе ў кнізе «Апісанне цэркваў і прыходаў Мінскай епархіі. Вып. 2. Барысаўскі павет». У 1972 годзе А. Р. Мітрафанаў зрабіў шурф. Культурны пласт 0,7-0,8 м. Знойдзены абломкі глінянага штрыхаванага посуду, абпаленыя камяні, косці жывёл, кавалкі шлаку. Адносіцца да штрыхаванай керамікі культуры (III—IV ст.).

Могільнік

правіць

Знаходзіцца каля вёскі Асінавік. Могільнік (магілы-жальнікі) адносіцца да позняга сярэдневякоўя (XVI—XVII стагоддзе).

Літаратура

правіць
  • Археалагічнае вывучэнне Докшыччыны // Памяць: Докшыцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; уклад. А. В. Скараход; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : БелЭн, 2004. — С. 29-34.
  • Докшыцкі раён // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. — С. 241—258.

Спасылкі

правіць