Аляксей Рыгоравіч Мітрафанаў

археолаг
(Пасля перасылкі з А. Р. Мітрафанаў)

Аляксей Рыгоравіч Мітрафа́наў[1] (руск.: Алексей Григорьевич Митрофанов; 5(18) кастрычніка 1912, в. Асташкава (Асташкаўскае сельскае паселішча)  (руск.), Цвярская губерня, цяпер Цвярская вобласць, Расія — 18 красавіка 1988) — беларускі савецкі археолаг. Кандыдат гістарычных навук (1956).

Аляксей Рыгоравіч Мітрафанаў
руск.: Алексей Григорьевич Митрофанов
Дата нараджэння 18 кастрычніка 1912(1912-10-18)
Месца нараджэння
Дата смерці 18 красавіка 1988(1988-04-18) (75 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера археалогія
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук (1956)
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны II ступені медаль «За баявыя заслугі»

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 18 кастрычніка 1912 года ў вёсцы Асташкава Цвярской губерні. Скончыў Ленінградскі інстытут гісторыі, філасофіі, літаратуры і лінгвістыкі (1936). Працаваў настаўнікам гісторыі, у Ленінградскім універсітэце. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1950—1982 гадах у Інстытуце гісторыі АН БССР, выкладаў у Беларускім дзяржаўным універсітэце.

Навуковая дзейнасць

правіць

Вывучаў жалезны век на тэрыторыі цэнтральнай Беларусі. 3 1950-х гадоў даследаваў гарадзішчы Вязынка Маладзечанскага раёна, Збаравічы, Лабеншчына, Малышкі, Навасёлкі, Старая Рудзіца і інш., сістэматызаваў і класіфікаваў старажытнасці культуры штрыхаванай керамікі, зрабіў значны ўклад у распрацоўку канкрэтна-гістарычнага ўяўлення пра характэрныя асаблівасці матэрыяльнай культуры, грамадскі лад, гаспадарчую дзейнасць, паходжанне і этнічную прыналежнасць плямён гэтай культуры, сцвярджаў іх балтамоўны характар. Увёў у навуковы ўжытак паняцце днепра-дзвінскай культуры як адзінага этнакультурнага масіву паўночнай Беларусі і Смаленшчыны. У 1960-х гадах выявіў у паўночна-заходнім рэгіёне дняпроўскага басейна і ў Панямонні Беларусі некалькі дзесяткаў паселішчаў банцараўскай культуры і даследаваў некаторыя з іх (Гарадзішча Мядзельскага раёна, Гуры, Дзедзілавічы, Равячка). Аналіз сацыянальна-эканамічнага развіцця банцараўскага насельніцтва прывёў А. Р. Мітрафанава да высновы, што тэрыторыя сярэдняй і паўночнай Беларусі разам са Смаленшчынай складаюць адзіны культурна-археалагічны масіў, які належаў усходне-балцкай супольнасці. Навуковую каштоўнасць маюць вывучаныя ім жытлы наземнага і паўзямлянкавага тыпаў. Канструкцыйныя асаблівасці наземных жытлаў, на яго думку, мелі мясцовае паходжанне, а паўзямлянкі звязаны з уплывам культуры кіеўскага тыпу (Адаменка, Тайманава). Адзін з аўтараў «Нарысаў на археалогіі Беларусі» (ч. 1, 1970). «Гісторыі Беларускай ССР» (т.1, 1972).

Бібліяграфія

правіць
  • Железный век средней Белоруссии (VII—VI вв. до н.э. — VIII в. н.э.). — Мн., 1978;
  • Археологические памятники восточных балтов на территории Белоруссии в эпоху железа (VIII в. до н.э. — IX в. н.э.) // Из древнейшей истории балтских народов: (по данным археологии и антропологии). — Рига, 1980.

Зноскі

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць