Старая Рудзіца (гарадзішча)
гарадзішча ў Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці Беларусі
Ста́рая Ру́дзіца[1] — гарадзішча культуры штрыхавай керамікі каля вёскі Старая Рудзіца (Дзяржынскі раён Мінскай вобласці Беларусі).
Гарадзішча знаходзіцца прыкладна за 0,5 км у напрамку на захад ад вёскі. Адкрыў яго ў 1929 годзе А. М. Ляўданскі, даследаваў у 1952 годзе А. Р. Мітрафанаў. Пляцоўка гарадзішча мае памеры 52 на 48 метраў, умацавана валамі і ровам паміж імі. У час раскопак выяўлены рэшкі доўгага шматкамернага жытла слупавой канструкцыі і вогнішча. Знойдзены фрагменты ляпнога посуду, гліняныя прасліцы, бронзавае драцяное кольца, спіралькі, рэшткі пласціністага ўпрыгожання.
Зноскі
Літаратура
правіць- Стара́я Ру́дзіца // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 160. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Митрофанов А. Г. Железный век средней Белоруссии. — Мн., 1978. — Т. 2. (руск.)