Прасліца
Пра́сліца[1], праселка, прасельца — гліняны або каменны грузік з адтулінай у цэнтры, які насаджвалі на верацяно, каб павялічыць інерцыю яго вярчэння.
Перад пачаткам працы расчасаную воўну, ільняное ці канаплянае валакно прымацоўвася да свайго калаўрота, а потым з кудзелі левай рукой выцягвася некалькі валокнаў, скручваліся ў нітку і далучался да верацяна, на якое насаджвалася прасліцу. Верацяно разам з прыкручаным да яго пачаткам ніткі прыводзіла правай рукой у хуткае кручэнне і адразу адпускала. Павіснуўшы ў паветры, яно працягвала круціцца, паступова выцягваючы і намотваючы нітку[2].
Прасліца служыла для таго, каб узмацніць і захаваць кручэнне, якое інакш хутка б спынілася. Калі нітка станавілася дастаткова доўгай, яе намотвалі яе на верацяно, а прасліца не давала клубку, што павялічваўся, саслізнуць[2].
Прасліца вядомая яшчэ з эпохі неаліту (5 — 3 тысяч гадоў таму). Першапачаткова іх рабілі з гліны. Пазней, у X—XIII стагоддзях, прасліцы выраблялі з ружовага сланцу, які часцей за ўсё называюць шыферам[2].
У Старажытнай Русі да сярэдзіны X стагоддзя прасліцы вырабляліся з гліны і косці. З сярэдзіны X стасгоддзя шырокае распаўсюджванне ў сярэднявечнай Русі атрымалі оўруцкія шыферныя прасліцы, якія вырабляліся з пірафілітавага сланцу. На старажытнарускіх прасліцах былі выяўлены кірылічныя надпісы. У Старой Разані — «молодило», у Вялікім Ноўгарадзе — «Мартин», у Вышгарадзе — «невесточь» (нявесцін), у Кіеве — «Потворин пряслень» і іншыя[3]. Вядомыя таксама вялізныя нерасшыфраваныя надпісы на славянскіх біканічных прасліцах XI—XIII стагоддзяў, напрыклад, з Белаозера[4] і Ваўкавыска[5].
Звычайна прасліцы былі шарападобнай ці грушападобнай формы, упрыгожаныя нескладаным арнаментам або, радзей, надпісамі. З’явіліся ў час позняга неаліту з узнікненнем прадзення і ткацтва.
Крыніцы
правіць- ↑ Этнаграфія Беларусі 1989.
- ↑ а б в Прадзенне з неаліту. Пра што расказалі прасліцы старажытнага Бярэсця(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 сакавіка 2016. Праверана 25 жніўня 2014.
- ↑ Рыбаков В. А. Ремесло Древней Руси — М., 1948.
- ↑ Голубева Л. А. Граффити и знаки пряслиц из Белоозера. из сб. Культура средневековой Руси. — Л.: 1974, стр. 21, рис 4—7.
- ↑ Зверуго Я. Г. Древний Волковыск X—XIV вв. — Минск. 1975, стр. 124, рис. 38—39.
Літаратура
правіць- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1999. — 592 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9.
- Пра́сліца // Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / Рэдкалегія: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. . — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 411. — 575 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-014-9.
Спасылкі
правіць- Пряслице Архівавана 25 снежня 2011. // Вялікая савецкая энцыклапедыя (руск.)