Асінторфскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Дубровенскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі

Асінто́рфскі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2011 года пасёлак) Асінторф.

Асінторфскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Дубровенскі раён
Уключае 22 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Асінторф
Дата ўтварэння 8 красавіка 2004
Насельніцтва (2019) 1 433
Плошча 304,27[1]
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2
Афіцыйны сайт

Гісторыя

правіць

Утвораны 8 красавіка 2004 года шляхам рэарганізацыі Арэхаўскага пассавета ў сельсавет у сувязі з аднясеннем рабочага пасёлка Асінторф да катэгорыі сельскіх населеных пунктаў (пасёлак), уключаў 2 населеныя пункты: пасёлак Асінторф і вёску Шабаны Пірагоўскага сельсавета[2]. 14 верасня 2017 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Засценкаўскага сельсавета (20 населеных пунктаў: аграгарадок Рэдзькі, вёскі Вялікае Тхорына, Ганчарова, Гічы, Дарожная, Засценкі, Іваноўшчына, Карумны, Кіраёва, Косціна, Новая Зямля, Новая Тухінь, Пятрыкі, Рыленкі, Сарвіры, Сенцюры, Судзілавічы, Шухаўцы, Шэкі і Якіменкі)[3].

Насельніцтва

правіць

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (2 населеныя пункты) — 1139 чалавек[4], з іх 92,9 % — беларусы, 5,7 % — рускія, 0,4 % — украінцы, 0,4 % — палякі[5]; паводле перапісу 2019 года (22 населеныя пункты) — 1433 чалавекі[6].

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.